Імажызм

рух у паэзіі XX стагоддзя

Імажызм (ад англ.: image - вобраз) — школа ў англамоўнай паэзіі пачатку 20 ст. Аўтарам тэрміна «Імажызм» быў, верагодна, Эзра Паўнд (1885-1972), які прымяніў яго да творчасці групы паэтаў, куды ўваходзіў і ён сам.

Асноўныя прадстаўнікі імажызму - паэты Р.Олдынгтан, Э.Паўнд, Э.Лоўэл, Ф.Флінт, Д.Флетчэр і інш.

У 1915 годзе ў ЗША выйшаў зборнік «Паэты-імажысты», у маніфесце якога былі выкладзены шэсць прынцыпаў імажызму:

  • дакладнае выкарыстанне штодзённай мовы без непатрэбных упрыгажэнняў;
  • разнастайнасць вершаваных памераў, перавага навізны;
  • свабода і разнастайнасць тэм;
  • свабоднае выкарыстанне вобразаў, якое Паўнд вызначаў як «узнаўленне інтэлектуальна-эмацыянальнага комплексу ў дадзены момант часу»;
  • дакладнасць і яснасць уздзейнічаючых уражанняў;
  • пераадоленне расплыўчатасці з дапамогай канцэнтрацыі свядомасці.

Літаратура правіць

  • Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6