Імператар Усерасійскі

(Пасля перасылкі з Імператар усерасійскі)

Імператар Усерасійскі ці Імператрыца Усерасійская, тытул манарха Расійскай імперыі з 1721 па 1917 годы.

Герб дынастыі Раманавых

Артыкул 1 Асноўных законаў Расійскай імперыі абвяшчала, што «Імператар Усерасійскі ёсць Манарх самадзяржаўны і неабмежаваны. Падпарадкоўвацца яго вярхоўнай уладзе не толькі за страх, але і за сумленне сам Бог загадвае». Тэрміны «самадзяржаўны» і «неабмежаваны», супадальныя ў сваім значэнні, паказваюць, што ўсе функцыі дзяржаўнай улады па праваўтварэнню, мэтазгоднай дзейнасці ў межах закона (адміністрацыйна-выканаўчай) і адпраўленню правасуддзя выконваюцца непадзельна і без абавязковага ўдзелу іншых устаноў кіраўніком дзяржавы, які перадае ажыццяўленне некаторых з іх вызначаным органам, дзеючым ад яго імя і яго ўладай (арт. 81)[крыніца?].

Зыходзячы з гэтага, арт. 1 характарызуе Расію, як прававую дзяржаву з манархічна-неабмежаваным чынам кіравання.

Поўны тытул імператара да 1917 года гучаў наступным чынам:

Божией поспешествующей милостью Мы, N, Император и Самодержец Всероссийский, Московский, Киевский, Владимирский, Новгородский, Царь Казанский, Царь Астраханский, Царь Польский, Царь Сибирский, Царь Херсонеса-Таврического, Государь Псковский, и Великий Князь Смоленский, Литовский, Волынский, Подольский и Финляндский, Князь Эстляндский, Лифляндский, Курляндский и Семигальский, Самогитский, Белостокский, Корельский, Тверский, Югорский, Пермский, Вятский, Болгарский, и иных; Государь и Великий Князь Новгорода Низовской земли, Черниговский, Рязанский, Полоцкий, Ростовский, Ярославский, Белозерский, Удорский, Обдорский, Кондийский, Витебский, Мстиславский, и всей Северной страны Повелитель и Государь Иверских, Карталинских, Грузинских и Кабардинских земель, и Армянских Областей; Черкасских и Горских Князей и иных Наследный Государь и Обладатель; Наследник Норвежский, Герцог Шлезвиг-Голстинский, Стормарнский, Дитмарсенский и Ольденбургский, и прочая и прочая и прочая.

Тытул імператара Усерасійскага быў уведзены пры Пятры I. Пасля перамогі ў Паўночнай вайне і заключэння Ніштатскага міру ў верасні 1721 года Сенат і Сінод вырашылі паднесці Пятру тытул імператара ўсерасійскага са наступнай фармулёўкай: «як звычайна ад рымскага сената за выбiтныя справы імператараў іх такія тытулы публічна ім у дарунак прыношаны і на статутах для памяці ў вечныя роды падпісываны.»[1]

22 кастрычніка (2 лістапада) 1721 года Пётр I прыняў тытул. Каралеўства Прусія і Галандыя неадкладна прызналі новы тытул рускага цара, Швецыя ў 1723, Турцыя ў 1739, Злучанае Каралеўства і Аўстрыя ў 1742, Францыя і Іспанія ў 1745 і, нарэшце, Рэч Паспаліта ў 1764 годзе[2]. Расійская дзяржава, адпаведна, стала называцца Расійскай імперыяй (ці Рускай імперыяй[3]).

5 (16) лютага 1722 года Пётр выдаў Указ аб атрыманні прастола ў спадчыну, у якім адмяняў старажытны звычай перадаваць прастол прамым нашчадкам па мужчынскай лініі, але дапушчаў прызначэнне спадчыннікам любога годнага чалавека паводле волі манарха.

5 (16) красавіка 1797 года Павел I усталяваў новы парадак атрымання прастола ў спадчыну. З гэтага часу парадак атрымання расійскага прастолу, а затым і звязаных з ім польскага і фінляндскага, заснаваны на прынцыпе першародства, гэта значыць з заступленнем сыходнымі сваіх узыходных у выпадку смерці або адрачэнні апошніх да часу адкрыцця спадчыны. Пры адсутнасці спадчыннікаў па прамой лініі, прастол пераходзіць да бакавых. У межах кожнай лініі (прамой або бакавой), асобы мужчынскага полу маюць перавагу перад асобамі жаночага, і мужчынскія бакавыя лініі заклікаюцца раней за жаночыя. Уступленне на прастол для закліканага абмяжоўваецца спавяданнем праваслаўнай веры. Паўналецце дзеючага імператара (і спадчынніка) наступае ў 16 гадоў, да гэтага ўзросту (а таксама ў іншых выпадках недзеяздольнасці) улада яго здзяйсняецца кіраўніком, якімі бываюць (калі няма спецыяльна прызначанай папярэднім манархам асобы), застаўшыеся ў жывых бацька або маці імператара, а пры адсутнасці такіх — найблішэйшы паўналетні спадчыннік.

Усе расійскія імператары адносіліся да адной імператарскай сям'і — Дому Раманавых, першы прадстаўнік якой стаў манархам у 1613 годзе. У 1917 годзе з адрачэннем Мікалая II за сябе і свайго сына цэсарэвіча Аляксея, імперыя была скасаваная.

Зноскі