Імунахімія вывучае хімічныя асновы імунітэту. Асноўныя праблемы — вывучэнне будовы і ўласцівасцей імунных бялкоў — антыцелаў, прыродных і сінтэтычных антыгенаў, а таксама выяўленне заканамернасцей узаемадзеяння паміж гэтымі галоўнымі кампанентамі імуналагічных рэакцый у розных арганізмаў.

Метадамі імунахіміі карыстаюцца таксама ў прыкладных мэтах, у прыватнасці пры вылучэнні і ачыстцы актыўных пачаткаў вакцын і сыроватак.