Імунная сістэма — падсістэма, якая існуе ў пазваночных жывёл і аб'ядноўвае органы і тканкі, якія абараняюць арганізм ад захворванняў, ідэнтыфікуючы і знішчаючы пухлінавыя клеткі і патагены. Імунная сістэма распазнае мноства разнастайных узбуджальнікаў, ад вірусаў да паразітычных чарвякоў, і адрознівае іх ад біямалекул уласных клетак. Распазнанне ўзбуджальнікаў ускладняецца іх адаптацыяй і эвалюцыйным развіццём новых метадаў паспяховага інфіцыравання арганізма-гаспадара.

Лімфацыт, кампанент імуннай сістэмы чалавека. Выява зроблена сканіруючым электронным мікраскопам

Імунная сістэма чалавека ўключае ў сябе чырвоны касцявы мозг, селязёнку, вілачкавую залозу, лімфавузлы і інш. Яна забяспечвае ахову біялагічнай індывідуальнасці і хімічнага пастаянства ўнутранага асяроддзя арганізма.

Патагены могуць хутка развівацца і адаптавацца, каб пазбегнуць выяўлення і знішчэння імуннай сістэмай. У выніку, некаторыя ахоўныя механізмы, таксама эвалюцыянавалі, каб распазнаваць і нейтралізаваць патагенныя мікраарганізмы. Нават простыя аднавузавыя арганізмы, як то бактэрыі, валодаюць рудыментарнай імуннай сістэмай, у выглядзе ферментаў, якія абараняюць ад інфекцыі бактэрыяфага. Іншыя асноўныя імунныя механізмы эвалюцыянавалі ў старажытных эўкарыётаў і да гэтага часу застаюцца ў іхных сучасных нашчадкаў, як то раслінах і насякомых. Гэтыя механізмы ўключаюць фагацытоз, антымікробныя пептыды, дэфензіны і сістэму камлементу. Сківіцаротыя хрыбетныя, у тым ліку чалавек, маюць яшчэ больш складаныя механізмы абароны[1], у тым ліку здольнасць адаптавацца з цягам часу да канкрэтных узбуджальнікаў. Адаптыўны імунітэт стварае імуналагічную памяць на канкрэтны ўзбуджальнік, што вядзе да павышэннай здольнасці арганізму да супрацьстаяння пры настпнай сустрэчы з тым жа ўзбуджальнікам. Гэты працэс набытага імунітэту ляжыць у аснове вакцынацыі.

Парушэнні імуннай сістэмы могуць прывесці да аўтаімунных захворванняў, запаленчых захворванняў і рака[2][3]. Імунадэфіцыт адбываецца, калі імунная сістэма менш актыўная, чым звычайна, у выніку паўтаральных і небяспечных для жыцця інфекцый. У людзей імунадэфіцыт можа стацца альбо ў выніку генетычных хвароб, як то цяжкі камбінаваны імунадэфіцыт, або набытых захворванняў, як то ВІЧ/СНІД ці выкарыстанне імунасупрэсіўных прэпаратаў. У адрозненне ад аўтаімунных захворванняў у выніку гіперактыўнасці імунная сістэма атакуе нармальныя тканіны, як калі б яны былі вонкавымі арганізмамі. Агульныя аўтаімунныя захворванні ўключаюць аўтаімунны тырэяідыт, рэўматоідны артрытый, цукровы дыябет першага тыпу і сістэмную чырвоную ваўчанку. Імуналогія ахоплівае вывучэнне ўсіх аспектаў дзейнасці імуннай сістэмы.

Лімфацыты правіць

T-кілеры правіць

 
Цітотоксіческой Т-клетка распазнае антыген, прадстаўлены комплексам ГКГС-I інфікаванай клеткі.


T-хелперы правіць

 
Актывацыя імуннага адказу.


B-лімфацыты і антыцелы правіць

 
Дыферэнцыяцыя B-клеткі ў плазматычныя клетку


Зноскі

  1. Beck, Gregory; Gail S. Habicht (November 1996). «Immunity and the Invertebrates» (PDF). Scientific American 275 (5): 60–66.
  2. «Inflammatory Cells and Cancer», Lisa M. Coussens and Zena Werb, Journal of Experimental Medicine, March 19, 2001, vol. 193, no. 6, pages F23-26
  3. «Chronic Immune Activation and Inflammation as the Cause of Malignancy», K.J. O'Byrne and A.G. Dalgleish, British Journal of Cancer, August 2001, vol. 85, no. 4, pages 473-483

Спасылкі правіць