Індустрыяльнае грамадства

Індустрыяльнае грамадства — грамадства, якое сфармавалася ў працэсе і ў выніку індустрыялізацыі, развіцця машыннай вытворчасці, стварэння адэкватных фармальных умоў працы, прымянення дасягненняў навукова-тэхналагічнага прагрэсу. Характарызуецца струменевай вытворчасцю, механізацыяй і аўтаматызацыяй працы, развіццём рынку тавараў і паслуг, гуманізацыяй эканамічных адносін, узрастаннем ролі кіравання, фармаваннем грамадзянскай супольнасці.