Індыйскі Саюз (англ. Union of India) — дзяржава, якая ўтварылася з прычыны прыняцця Брытанскім парламентам акту аб індыйскай незалежнасці (англ.) (15 жніўня 1947) і падзелу Брытанскай Індыі на Індыйскі Саюз і дамініён Пакістан. У 1948 годзе ў выніку спецаперацыі ў склад Індыйскага саюза ўвайшло княства Хайдарабад.

Дамініён
Індыйскі Саюз
Эмблема Індыйскага Саюза Сцяг Індыйскага Саюза
Эмблема Індыйскага Саюза Сцяг Індыйскага Саюза
Гімн: God Save The King
< 
< 
 >

Сталіца
Грашовая адзінка Індыйская рупія
Форма кіравання канстытуцыйная манархія
Дынастыя Віндзорская
Кіраўнікі дзяржавы
Манарх
 • 19471950 Георг VI
Генерал-губернатар
 • 19471948 Луіс Маўнтбетэн
 • 19481950 Чакраварці Раджгапалачарыя
Прэм’ер-міністр
 • 19471950 Джавахарлал Нэру
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кіраўніком Індыйскага саюза лічыўся кароль Вялікабрытаніі, аднак фактычна ўрад узначальваў прэм’ер-міністр Джавахарлал Нэру. Інтарэсы манарха ў Індыі па-ранейшаму прадстаўляў генерал-губернатар Індыі (які, у адрозненне ад сваіх папярэднікаў, ужо не называўся віцэ-каралём). Першым генерал-губернатарам быў Луіс Маўнтбетэн, другім і апошнім — Чакраварці Раджгапалачарыя.

З прыняццем 26 студзеня 1950 г. першай індыйскай канстытуцыі Індыйскі Саюз быў ператвораны ў Індыйскую Рэспубліку.