Індыянскі ўніверсітэт у Форт-Уэйне
Індыянскі ўніверсітэт у Форт-Уэйне (англ.: Indiana University Fort Wayne) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Форт-Уэйн у штаце Індыяна, ЗША.
Індыянскі ўніверсітэт у Форт-Уэйне | |
---|---|
англ.: Indiana University Fort Wayne | |
Арыгінальная назва | англ.: Indiana University Fort Wayne |
Заснаваны | 1917 |
Год рэарганізацыі | 2018 |
Тып | дзяржаўны ўніверсітэт |
Размяшчэнне | Форт-Уэйн, Індыяна, ЗША |
Сайт | fortwayne.iu.edu |
Агульная характарыстыка правіць
У 1917 годзе Індыянскі ўніверсітэт пачаў заняткі ў цэнтры Форт-Уэйна для 142 студэнтаў па 12 спецыяльнасцях. Праз 24 гады Універсітэт імя Джона Перд’ю стварыў універсітэцкі цэнтр у цэнтры горада Форт-Уэй. У 1958–1964 гадах абодва ўніверсітэты пачалі працэс аб'яднання двух сваіх цэнтраў у адзін сумесны ўніверсітэт, вядомы пасля як Індыянскі ўніверсітэт - Універсітэт імя Джона Перд’ю ў Форт-Уэйне. Пасля некалькіх гадоў перамоваў 1 ліпеня 2018 года ён быў падзелены на два асобныя ўніверсітэты: Універсітэт імя Джона Перд’ю ў Форт-Уэйне і Індыянскі ўніверсітэт у Форт-Уэйне. Усе школы медыцынскіх навук адышлі да Індыянскага ўніверсітэта ў Форт-Уэйне, а ўсе астатнія - да Універсітэта імя Джона Перд’ю ў Форт-Уэйне. Факультэты філасофіі і навук аб Зямлі былі ўвогуле зачыненыя 1 студзеня 2017 года.
Структура правіць
- Школа стаматалогіі
- Школа медыцыны
- Школа здароўя і навук аб чалавеку
- Школа медсястрынства
- Школа грамадскага здароўя
- Школа сацыяльнай працы
Гл. таксама правіць
Заўвагі правіць
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы