Інкрэмент, інкрэментаванне (ад англ.: increment «павелічэнне») — унарная аперацыя ў многіх мовах праграмавання, якая павялічвае зменную. Прыводзіць зменную да наступнага элемента базавага тыпу (для цэлых лікаў — павялічвае на 1, для знакавых тыпаў дае наступны знак у некаторай табліцы знакаў і г. д.)

Адваротную аперацыю называюць дэкрэмент («змяншэнне»).