Інтэрвенцыя ў Гамбію

Інтэрвенцыя ў Гамбію, пад кодавай назвай «Аперацыя аднаўлення дэмакратыі» — ваенны канфлікт паміж некалькімі краінамі Заходняй Афрыкі і Гамбіяй, справакаваны адмовай прэзідэнта Гамбіі Яя Джамэ падаць у адстаўку пасля перамогі Адамы Бэрау на прэзідэнцкіх выбарах 2016 года.

Інтэрвенцыя ў Гамбію
Дата 19 студзеня20 студзеня 2017
Месца Гамбія
Прычына адмова Яя Джамэ сысці з паста прэзідэнта Гамбіі
Вынік Яя Джамэ пакінуў пост прэзідэнта Гамбіі[1][2]
Праціўнікі
Сцяг Гамбіі Гамбія

РДСК

Сцяг Гамбіі Аб'яднаная дэмакратычная партыя
Камандуючыя
Сцяг Гамбіі Яя Джамэ
Абдуліе Баянг Здаўся
Сцяг Гамбіі Адама Бэрау
Сцяг Сенегала Макі Сал
Сцяг Нігерыі Мухамаду Бухары
Сцяг Ганы Нана Акуфа-Адо
Сілы бакоў
Сцяг Гамбіі 2500 чалавек 200 чалавек (РДСК) каля 2000 наймітаў
  • Сцяг Нігерыі 200 — 800 чалавек, некалькі самолётаў ды вайсковыя караблі
  • Сцяг Ганы 205 чалавек
  • Сцяг Сенегала 530 - 700 чалавек, не менш за 20 бронемашын
Агульныя страты
да 45000 бежанцаў

Удзельнікі правіць

З боку ЭКАВАС у аперацыі прынялі ўдзел узброеныя сілы Сенегала, Ганы і Нігерыі. Нігерыя таксама дала самалёты і караблі[3]. Паводле некаторых дадзеных, да аперацыі могуць далучыцца вайскоўцы з Малі і Тога. Армія Гамбіі не збіраецца ўмешвацца ў палітычную спрэчку. Пра гэта заявіў начальнік штаба ўзброеных сіл Гамбіі генерал Усман Баджа. Аднак некаторыя ваенізаваныя фармаванні, напрыклад дзяржаўная ахова, і найміты заставаліся вернымі Джамэ[4][5]. Сенегальская паўстанцкая групоўка «Рух дэмакратычных сіл Казаманса» далучылася да прапрэзідэнцкіх сіл, паведамлялася пра сутыкненні на граніцы з Сенегалам.

Уварванне правіць

Эканамічная супольнасць краін Заходняй Афрыкі (ЭКАВАС) вырашыла ўмяшацца ў канстытуцыйны крызіс у Гамбіі 19 студзеня 2017 года і пачаць ваенную аперацыю ў сувязі з тым, што прэзідэнт Гамбіі Яя Джамэ адмовіўся сысці ў адстаўку пасля паразы на прэзідэнцкіх выбарах у краіне [6][7].

19 студзеня 2017 года сенегальскія войскі ўварваліся ў Гамбію, каб забяспечыць уладу абранаму прэзідэнту краіны Адаме Бэрау [8][9]. У гэты ж дзень прэзідэнт Батсваны Ян Кхама заявіў, што яго краіна не прызнае Джамэ кіраўніком Гамбіі.

19 студзеня Савет Бяспекі ААН прыняў рэзалюцыю з заклікам паважаць вынікі выбараў, паводле якіх Адама Бэрау быў прызнаны ў якасці абранага прэзідэнта Гамбіі і заявай аб падтрымцы ЭКАВАС ў яго рашучасці забяспечыць, перш за ўсё палітычнымі сродкамі, павагу да волевыяўлення народа Гамбіі. Аднак рэзалюцыя, па патрабаванні Расіі і Егіпта, не санкцыянавала прымяненне сілы[10][11]. Па словах прэс-сакратара Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША Джона Кірбі, інтэрвенцыя павінна «стабілізаваць напружаную сітуацыю ў Гамбіі» [12].

Была ўсталяваная марская блакада Гамбіі, у якой прыняў удзел найноўшы карвет ВМС Нігерыі NNS Unity [13]. У першыя гадзіны наступу сутыкненні мелі месца ў раёне прыгранічнага пасёлка Канілаі, роднага горада Джамэ, паміж сенегальцамі і падкантрольнымі прэзідэнту сіламі РДСК [14]. ВПС Нігерыі быў нанесены шэраг ракетна-бомбавых удараў па лаяльным Джамэ армейскім падраздзяленням, да якіх далучыліся прыхільнікі Руху дэмакратычных сіл Казаманса. Па словах палкоўніка арміі Сенегала Абду Ндзіае, бамбардзіроўкай была нанесена «значная шкода» паветраным, наземным і марскім аб'ектам узброеных сіл Гамбіі [15][16].

Пасля гэтага Сенегал часова спыніў свой наступ, даўшы магчымасць Джамэ падаць у адстаўку да поўдня 20 студзеня [17]. Аднак нігерыйскія выведвальныя самалёты нават у гэты час няспынна кружылі над тэрыторыяй Гамбіі.

21 студзеня Джамэ паведаміў, што адмаўляецца ад барацьбы за ўладу. У заяве, паказанай па мясцовым тэлебачанні, ён сказаў, што ў Гамбіі не павінна быць праліта ні кроплі крыві. Потым ён сеў у самалёт, які паляцеў у сталіцу Гвінеі Канакры [18].

26 студзеня абраны прэзідэнт Адама Бэрау вярнуўся ў Гамбію з Сенегала і прыступіў да выканання абавязкаў прэзідэнта. 2500 ваеннаслужачых краін ЭКАВАС часова засталіся ў Гамбіі [19][20].

Зноскі

  1. Yahya Jammeh says he will step down in The Gambia
  2. Джамме согласился уйти с поста главы Гамбии
  3. Senegal troops move to Gambia border as Jammeh faces ultimatum (18 January 2017).
  4. Military intervention looms as Jammeh clings to power.
  5. Kwanue, C. Y.. Gambia: Jammeh 'Imports Rebels' (18 студзеня 2017). Праверана 19 January 2017.
  6. AfricaNews. ECOWAS okays military intervention in Gambia, joint troops stationed at border (19 студзеня 2017).
  7. Senegal army says regional force has launched strikes in Gambia. Праверана 19 January 2017.
  8. Gambia crisis: Senegal troops 'enter' to back new president (19 студзеня 2017).
  9. New Gambia President Adama Barrow takes oath in Senegal.
  10. Совет Безопасности и Генеральный секретарь ООН признали Адаму Барроу в качестве президента Гамбии (19 студзеня 2017).
  11. UN Security Council unanimously backs ECOWAS action in The Gambia (19 студзеня 2017).
  12. Госдеп США «одобряет» вторжение Сенегала в Гамбию (19 студзеня 2017).
  13. Операция «Восстановление демократии» (20 студзеня 2017).
  14. http://okdakar.com/video-kanilai-est-tombe-avec-base-arriere-yahya-jammeh-les-troupes-sont-route-banjul/(недаступная спасылка)
  15. Операция «Восстановление демократии» (20 студзеня 2017).
  16. «Восстановление демократии»: Войска ЭКОВАС нанесли ракетные удары по Гамбии (20 студзеня 2017).
  17. "West African nations halt Gambia operation to allow mediation". 2017-01-19.
  18. Президент Гамбии, долго не желавший расставаться с властью, покинул страну
  19. "Новый президент Гамбии вернулся в страну после конфликта с бывшим главой государства". NEWSru.com. 2017-01-26. Праверана 2017-01-28.
  20. Carley Petesch (26 January 2017). "Throngs cheer new president's triumphant return to Gambia". Washington Post. Архівавана з арыгінала 30 студзеня 2017. Праверана 26 January 2017. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)