Інтэрнацыянал Пірацкіх Партый

галоўная арганізацыя міжнароднага руху пірацкіх партый

Інтэрнацыянал Пірацкіх Партый (ІПП) — палітычны інтэрнацыянал руху Пірацкіх партый. Фармальна быў заснаваны ў 2010 годзе на канферэнцыі ІПП у Бруселі (Бельгія).[1]

Інтэрнацыянал Пірацкіх Партый
англ.: Pirate Parties International
Выява лагатыпа
Лідар Грэгары Энгельс (старшыня)
Дата заснавання 18 красавіка 2010
Штаб-кватэра Брусель, Бельгія
Краіна
Ідэалогія метаідэалагічная
Колькасць членаў 41 краіна (жнівень, 2013)
Сайт www.pp-international.net
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
     абраныя ў парламенты      афіцыйна зарэгістраваныя      актыўныя, але незарэгістраваныя      няма партыі піратаў
     Удзельнікі ІПП      Актыўныя, але не ўдзельнікі

Статут ІПП[2] апісвае мэты наступным чынам: дапамагаць разгортваць рух, падтрымліваць і прасоўваць, а таксама забяспечваць камунікацыі і кааперацыю паміж пірацкімі партыямі па ўсяму свету.

ІПП такасама мае мэты павышаць дасведчанасць грамадства, распаўсюджваць і аб'ядноўваць пірацкі рух праз каардынацыю, абмен інфармацыяй і падтрымку ў заснаванні новых партый піратаў.[2]

Інтэрнацыянал імкнецца рэфарміраваць законы аб капірайце і патэнтах. Павестка ІПП таксама ўключае падтрымку права прыватнасці, як у інтэрнэце, так і ў фізічным жыцці, а таксама празрыстасць кіравання дзяржавай.[3]

Гісторыя правіць

Першая Партыя Піратаў была заснавана ў Швецыі 1 студзеня 2006 года Рыкардам Фальквінге. Астатнія партыі і групы былі сфарміраваныя ў Аўстрыі, Даніі, Фінляндыі, Германіі, Ірландыі, Галандыі, Польшы, Іспаніі. У 2007 годзе прадстаўнікі гэтых партый сустрэліся ў Вене (Аўстрыя), каб сфарміраваць альянс і выпрацаваць планы на выбары ў Еўрапейскі Парламент у 2009 годзе.[4] Далейшыя канферэнцыі былі праведзены ў Берліне і Упсале (Швецыя) у 2008 годзе. Падчас апошняй была прынята "Упсальская дэкларацыя" як базавая платформа пад выбары.[5]

У верасні 2008 года, Андрэй Нортан (Злучаныя Штаты Амерыкі) быў назначаны як калектыўны каардынатар ІПП. У жніўні 2009 года ён пакінуў гэту пасаду[6] і перадаў функцыі каардынатара ядру каманды пад кіраўніцтвам Патрыка Мечлера і Саміра Алліуі (англ. Patrick Mächler, Samir Allioui).[7]

У 2009 годзе шведская Партыя Піратаў перамагла з 7.1% галасоў[8] падчас шведскай палітычнай кампаніі ў Еўрапейскі Парламент (ЕП). Піраты занялі 2 з 20 шведскіх месцаў у ЕП. Гэта адбылося дзякуючы вялікай хвалі новых членаў партыі, якія прыйшлі ў партыю падтрымаць трох заснавальнікаў Пірацкай Бухты годам раней.[9]

18 красавіка 2010 года Інтэрнацыянал Партый Піратаў быў фармальна заснаваны ў Бруселі падчас канферэнцыі ІПП, якая адбывалася 16-18 красавіка.[1]

17 студзеня 2011 актывіст Туніскай Партыі Піратаў Слім Амамоў (Slim Amamou) быў назначаны сакратаром Міністэрства Моладзі і Спорту[10][11][12] у Туніскім урадзе. 25 мая 2011 года ён пакінуў гэту пасаду, таму што былі запланаваны першыя дэмакратычныя выбары і яго місія была выканана.[13]

У верасні 2011 у Берліне на выбарах Партыя Піратаў перамагла з 8.9% галосоў. Гэта быў першы поспех у заняцці месцаў у дзяржаўным парламенце ў свеце.[14] У 2012 годзе нямецкія піраты таксама павысілі сваю прысутнасць у некалькіх Германскіх зямельных парламентах (Паўночны Рэйн, Вестфалія, Саар, Шлэзгів-Гольштэйн), звычайна беручы каля 8% галасоў.

Упсальская Дэкларацыя правіць

У 2009 годзе на канферэнцыя ІПП ва Упсале (Швецыя), еўрапейскія пірацкія партыі дамовіліся пра дэкларацыю з агульнымі пірацкімі мэтамі для выбараў у ЕП, якія павінны былі адбыцца.[15][16] Цэнтральныя палажэнні дэкларацыі:

  • рэформа капірайта, вызваленне некамерцыйнай актыўнасці ад капірайт-рэгулявання; памяншэнне працягласці капірайт аховы, забарона DRM тэхналогій, супрацьдзеянне падатку на тэхнічнае абсталяванне і кантэнт;
  • рэформа закона аб патэнтах: асабліва патэнты на жыццё (уключаючы патэнты на насенні і гены) і праграмнае забеспячэнне не павінны быць дазволены;
  • умацаванне грамадзянскіх правоў, празрыстасці ўрада, неадкладнага і справядлівага суда, свабоды слова і выказванняў; пашырэнне права ананімнасці ў камунікацыях.

Пражская Дэкларацыя правіць

У 2012 годзе адбылася канференцыя ІПП у Празе (Чэхія). Еўрапейскія пірацкія партыі дамовіліся ўдзельнічаць у выбарах у Еўрапейскі Парламент у 2014 годзе з агульнай праграмай і заснаванай Еўрапейскай Пірацкай Партыяй. Дэкларацыя[17] была вынікам канферэнцый у Пастдаме і Барселоне, каб распрацаваць структуру арганізацыі і прыйсці да агульнага статута.

Структура правіць

ІПП кіруецца праўленнем, лідарства трымаюць два сустаршыні.[18] За палітыку, кіраванне, прыняццё новых членаў адказвае Генеральная Асамблея, якая збіраецца як мінімум раз на год.[19]

Праўленне ІПП па датах
Дата выбараў Сустаршыні Кіруючы Фінансавы дырэктар Праўленне
Красавік 18, 2010 Grégory Engels, Jerry Weyer Joachim Mönch Nicolas Sahlqvist Aleksandar Blagojevic, Jakub Michálek, Bogomil Shopov
Сакавік 13, 2011 Samir Allioui, Marcel Kolaja Lola Voronina Patrick Mächler Finlay Archibald, Paul Da Silva, Thomas Gaul
Красавік 15, 2012 Grégory Engels, Lola Voronina Travis McCrea Ed Geraghty Nuno Cardoso, Jelena Jovanovic, Denis Simonet
Красавік 21, 2013 Grégory Engels, Vojtěch Pikal Thomas Gaul Marc Tholl Nuno Cardoso, Azat Gabrakhmanov, Denis Simonet

Канферэнцыі ІПП правіць

Міжнародныя сустрэчы Пірацкіх Партый
Назва Дата Месца Хто прымае гасцей
Міжнародная Канферэнцыя 2007 8-10/6/2007 Вена, Аўстрыя
Міжнародная канферэнцыя 1/2008 26-27/1/2008 Берлін, Германія
Міжнародная канферэнцыя 2/2008 27-29/6/2008 Упсала, Швецыя
Канферэнцыя ІПП 2010 (Устаноўчая) 16-18/4/2010 Брусель, Бельгія Партыя піратаў Бельгіі
Канферэнцыя ІПП 2011 12-13/3/2011 Friedrichshafen, Germany Партыя Піратаў Германіі
Канферэнцыя ІПП 2012 14-15/4/2012 Прага, Чэхія Партыя піратаў Чэхіі
Летняя Канферэнцыя Піратаў 9-10/6/2012 Аргау, Швейцарыя Партыя піратаў Аргау
Канферэнцыя ІПП 2013 20-21/4/2013 Казань, Расія Партыя Піратаў Расіі

Пірацкі рух па ўсяму свету правіць

Глядзіце Спіс Партый Піратаў па ўсяму свету.

Спасылкі правіць

Крыніцы правіць

  1. а б The Pirate International is born(недаступная спасылка). Presseurop (20 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2011. Праверана 17 мая 2010.
  2. а б Pirate Parties International Statutes (PDF)(недаступная спасылка). Pirate Parties International (18 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2019. Праверана 7 кастрычніка 2010.
  3. — Ledarredaktionen, Dagens Nyheter. The Pirate Party | Piratpartiet(недаступная спасылка). Piratpartiet.se. Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2009. Праверана 8 чэрвеня 2009.
  4. Ben Jones. Pirates Gather at First International Pirate Party Conference. TorrentFreak (9 чэрвеня 2007). Праверана 28 мая 2010.
  5. The Uppsala Declaration or European Pirate Parties Declaration of a basic platform for the European Parliamentary Election of 2009(недаступная спасылка). Piratpartiet (2 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2010. Праверана 28 мая 2010.
  6. Signing off (2 жніўня 2009). Праверана 7 верасня 2009.
  7. Patrick Mächler steps down - Jerry Weyer Steps up!(недаступная спасылка) (2010). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2015. Праверана 12 мая 2010.
  8. Swedish pirates capture EU seat. BBC News. BBC (8 чэрвеня 2008). Праверана 26 верасня 2011.
  9. Will Smale. Election: Can Pirate Party UK emulate Sweden success?. BBC News. BBC (27 красавіка 2010). Праверана 26 верасня 2011.
  10. Turmoil in Tunisia: As it happened on Monday. BBC News. BBC (17 студзеня 2011). Праверана 2 сакавіка 2011.
  11. Arrested Pirate Party Member Becomes Tunisian State Secretary. TorrentFreak (17 студзеня 2011). Праверана 2 сакавіка 2011.
  12. Dissident blogger enters new Tunisian government(недаступная спасылка). The Straits Times. Singapore Press Holdings (18 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2011. Праверана 2 сакавіка 2011.
  13. Tunisian minster quits. The guardian (25 мая 2011). Праверана 27 мая 2011.
  14. Wil Longbottom. Shiver me timbers! Pirate Party wins 15 seats in Berlin parliamentary elections. Daily Mail (19 верасня 2011). Праверана 12 кастрычніка 2011.
  15. European Pirate Platform 2009(недаступная спасылка). Pirate Party (Sweden). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2010. Праверана 5 красавіка 2012.
  16. Uppsala-Deklaration(нявызн.). Piratenwiki. Pirate Party Germany (29 ліпеня 2010). Праверана 5 красавіка 2012.
  17. The Prague Declaration
  18. Pirate Parties International Statutes, Article XIII.
  19. Pirate Parties International Statutes, Articles IX - XI.