Інцыдэнт з пасадкай Boeing 737 у Кіеве

Інцыдэнт з пасадкай Boeing 737 у Кіевеавіяцыйны інцыдэнт, які адбыўся 21 кастрычніка 2016 года ва Украіне. Авіялайнер Boeing 737-8ZM беларускай авіякампаніі «Белавія» выконваў рэгулярны міжнародны пасажырскі рэйс В2-840 па маршруце КіеўМінск, але неўзабаве пасля ўзлёту па патрабаванні СБУ быў вымушаны вярнуцца ў аэрапорт вылету. Пасля прызямлення быў затрыманы, а пасля адпушчаны журналіст і блогер Армен Марцірасян. Прадстаўнікі авіякампаніі «Белавія» сцвярджалі, што ўкраінскі дыспетчар апавясціў аб узняцці, у выпадку непадпарадкавання, знішчальнікаў на перахоп, падаўшы аўдыёзапісы перамоваў з пілотамі. Украінскі бок, у сваю чаргу, адмаўляў абвінавачванні.

Рэйс В2-840 Белавія
Boeing 737-8ZM борт EW-456PA за 19 дзён да здарэння.
Boeing 737-8ZM борт EW-456PA за 19 дзён да здарэння.
Агульныя звесткі
Дата 21 кастрычніка 2016
Характар прымусовая пасадка
Прычына знаходжанне на борце самалёта Армена Марцірасяна
Месца Украіна паветраная прастора над Кіеўскай вобласцю (Украіна)
Загінулыя
  • 0 чал.
Параненыя 0
Паветранае судна
Мадэль Boeing 737-8ZM
Авіякампанія Белавія
Пункт вылету Украіна аэрапорт Жуляны, Кіеў (Украіна)
Пункт прызначэння Беларусь Мінск (Беларусь)
Рэйс В2-840
Бартавы нумар EW-456PA
Дата выпуску 17 верасня 2016 (першы палёт)
Пасажыры 136
Экіпаж 6

Палёт правіць

21 кастрычніка 2016 года самалёт Boeing 737-8ZM авіякампаніі «Белавія», са 136 пасажырамі і 6 членамі экіпажа на борце[1], які выконваў рэйс В2-840 па маршруце КіеўМінск, вылецеў з міжнароднага аэрапорта Жуляны.

За 50 кіламетраў да ўваходу ў паветраную прастору Беларусі камандзіру экіпажа рэйса 840 паступіла ўказанне ад дыспетчара кіравання паветранага руху раённага цэнтра «Кіеў», якое ўваходзіць у дзяржаўнае прадпрыемства абслугоўвання паветранага руху «Украерорух», аб неадкладным вяртанні ў аэрапорт вылету без тлумачэння якіх-небудзь прычын[2]. Па словах прадстаўнікоў авіякампаніі, а пазней камандзіра авіялайнера Шышко, у выпадку непадпарадкавання прыгразілі падняць знішчальнікі[3]. Прадстаўнік СБУ Ткачук абверг інфармацыю пра пагрозу падняць знішчальнікі для вяртання ў аэрапорт беларускага самалёта[4][2]. Намеснік генеральнага дырэктара «Белавія» Чаргінец у сваю чаргу заявіў, што пагрозы задзейнічаць ваенную авіяцыю зафіксаваны ў запісе перамоваў экіпажа з наземнымі службамі[5]. Пасля быў апублікаваны запіс перамоваў экіпажа лайнера і ўкраінскага дыспетчара, у якой апошні папярэджвае пілота, што за невыкананне загаду на вяртанне будзе паднята баявая авіяцыя на перахоп[6][7]. Пазней прэс-сакратар СБУ Гітлянская назвала пагрозы падняць знішчальнікі супраць рэйса «Белавія» «выдумкамі дыспетчара»[8].

Пасля прызямлення быў зняты з борта грамадзянін Арменіі Армен Марцірасян. Лайнер паляцеў у Мінск без яго. Праз некаторы час затрыманы быў адпушчаны і адправіўся ў беларускую сталіцу іншым рэйсам. З ягоных слоў, шукалі «нейкі назапашвальнік інфармацыі, нічога не знайшлі і адпусцілі»[5].

Рэакцыя правіць

Беларусь у сувязі з прымусовым вяртаннем самалёта заявіла Украіне пратэст і запатрабавала афіцыйных выбачэнняў і кампенсацыі фінансавых выдаткаў[9]. Прэзідэнт Украіны Парашэнка ў тэлефоннай размове з Лукашэнкам папрасіў прабачэння за інцыдэнт з самалётам «Белавія» і праінфармаваў, што вінаватыя пакараны[10][11][12]. У СБУ і «Украерорухе» абверглі словы аб пакаранні вінаватых у інцыдэнце[13].

Інцыдэнт не атрымаў шырокай агалоскі ў заходняй прэсе. Пасля інцыдэнту з пасадкай Boeing 737-800 авіякампаніі Ryanair у Мінску і высадкі з борта самалёта беларускага блогера, аднаго са стваральнікаў Telegram-канала Nexta Рамана Пратасевіча, а таксама журналісткі Соф’і Сапегі і наступных абвінавачванняў з боку Захаду ў дзяржтэрарызме, накладання санкцый, забароны палётаў кампаніі «Белавія» над Еўропай, розныя прадстаўнікі дзяржструктур Беларусі і Расіі абвінавацілі міжнародныя арганізацыі і заходнія краіны ў падвойных стандартах[14][15][16][17][18].

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

  1. "Самолет «Белавиа» развернули из-за флешки". 2016-10-23.
  2. а б "Инцидент с боингом Белавиа: загадочный Мартиросян, нота МИД, версия СБУ". Sputnik. 2016-10-22.
  3. "Пилот «Белавиа» подтвердил, что в Киеве грозили поднять истребители". Белновости. 2016-10-23.
  4. "СБУ связала возврат самолета в Киев c угрозой национальности безопасности". Lenta.ru. 2016-10-22.
  5. а б "Антимайдановец рассказал о причинах возвращения самолета «Белавиа» в Киев". Lenta.ru. 2016-10-22.
  6. "Опубликована расшифровка переговоров самолета «Белавиа» с украинским диспетчером". СБ Беларусь Сегодня. 2016-10-31.
  7. "Без цензуры. Опубликована расшифровка переговоров пилотов "Белавиа" с украинским диспетчером". TUT.BY. 2016-11-01. Архівавана з арыгінала 2016-11-14. Праверана 2021-05-25. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2016. Праверана 6 чэрвеня 2022.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2016. Праверана 6 чэрвеня 2022.
  8. "СБУ назвало «выдумками» угрозы поднять истребители против рейса «Белавиа»". РБК. 2016-11-01.
  9. О вручении ноты МИД Временному поверенному в делах Украины. МИД Республики Беларусь (22 кастрычніка 2016).
  10. Телефонный разговор с Президентом Украины Петром Порошенко. Официальный Интернет-портал Президента Республики Беларусь (10 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2021. Праверана 6 чэрвеня 2022.
  11. "Порошенко извинился за инцидент с самолетом авиакомпании "Белавиа"". 2016-11-10.
  12. "Почему самолет Ryanair был вынужден сесть в Минске и что будет дальше?". BBC. 2021-05-25.
  13. "Украинские СМИ: виновные в инциденте с "Белавиа" не наказаны". TUT.BY. 2016-11-22. Архівавана з арыгінала 2016-11-23. Праверана 2021-05-26. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2016. Праверана 6 чэрвеня 2022.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2016. Праверана 6 чэрвеня 2022.
  14. "Лукашенко прокомментировал инцидент с самолетом Афины-Вильнюс и раскрыл новые подробности". БЕЛТА. 2021-05-26.
  15. "Глава МИД Белоруссии об инциденте с самолетом, противостоянии с Западом и интеграции с Россией". КоммерсантЪ. 2021-05-31.
  16. "Лавров призвал не оценивать сгоряча инцидент с самолетом Ryanair". Интерфакс. 2021-05-24.
  17. "Случаи принудительной посадки самолетов, выполнявших международные авиарейсы". Тасс. 2021-05-24.
  18. "МИД призвал Запад оценить ситуацию с самолетом Ryanair без эмоций". РИА Новости. 2021-05-24.

Спасылкі правіць

На рускай мове
На англійскай мове