Іньянгані
Іньянгані (англ.: Mount Nyangani) — гара ў Зімбабвэ.
Іньянгані | |
---|---|
англ. Mount Nyangani | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 2 592[1] м |
Адносная вышыня | 1 515 м |
Размяшчэнне | |
18°18′40″ пд. ш. 32°51′02″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіён | Манікаленд |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гара Іньянгані з’яўляецца найвышэйшым пунктам Зімбабвэ. Вышыня яе дасягае 2592 метраў. Іньянгані знаходзіцца на тэрыторыі правінцыі Манікаленд, на крайнім усходзе краіны, у высакагор’і, на поўнач ад горада Мутарэ, у зоне Нацыянальнага парка Ньянга.
На схілах Іньянгані знаходзяцца вытокі некалькіх рэк Паўднёвай Афрыкі, у тым ліку Пунгвэ і Одзі.