Інэса Міхайлаўна Драбышэўская

беларускі дзяржаўны дзеяч
(Пасля перасылкі з Інэса Драбышэўская)

Інэ́са Міха́йлаўна Драбышэ́ўская (нар. 23 жніўня 1947) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр аховы здароўя Беларусі (19941997), доктар медыцынскіх навук, прафесар (2001).

Інеса Міхайлаўна Драбышэўская
дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання
1990 — 1995
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
1996 — 2000
2-і міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[d]
15 жніўня 1994 — 13 студзеня 1997
Папярэднік Васіль Сцяпанавіч Казакоў
Пераемнік Ігар Барысавіч Зелянкевіч
Нараджэнне 23 жніўня 1947(1947-08-23) (76 гадоў)
Адукацыя
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Дзейнасць урач, палітык, медыцынскі адміністратар, міністр аховы здароўя, галоўны ўрач, гінеколаг, кардыёлаг
Месца працы
Узнагароды
Выдатнік аховы здароўя СССР

Біяграфія правіць

У 1971 годзе скончыла Віцебскі медыцынскі інстытут.

Працавала ўрачом-гінеколагам паліклінікі, з 8 лютага 1973 — урачом-кардыёлагам гінекалагічнага аддзялення ГААД. З 17 верасня 1984 года з’яўлялася намеснікам галоўнага лекара дыспансэра, з 15 студзеня 1986 года па 1994 — галоўны ўрач ГАКАД. За час яе працы быў пабудаваны паліклінічны будынак анкадыспансера і праведзены праектныя працы па будаўніцтве новага корпуса дыспансэра, будаўніцтва якога працягвалася з 1988 па 1994 гады.

З 1990 года — дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, член камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры і сацыяльным забеспячэнні.

З 15 жніўня 1994 года[1] па 13 студзеня 1997 года — Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

13 студзеня 1997 года прызначана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Кто есть кто в Республике Беларусь. — Минск, 1999

Спасылкі правіць