Інэс Ланжэўяль
Інэс Ланжэўяль (фр.: Inès Longevial; 20 лістапада 1990[1], Ажэн[2], Францыя) — французская мастачка.
Інэс Ланжэўяль | |
---|---|
Дата нараджэння | лістапад 1990 (33 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастачка, ілюстратарка |
Сайт | ineslongevial.com |
Біяграфічныя звесткі правіць
Нарадзілася ў паўднёва-заходняй Францыі ў горадзе Ажэн. Заахвочаная сваёй маці, Інэс напісала першыя карціны ва ўзросце 8 гадоў[3]. «Акрамя кароткага перыяду, калі я вагалася паміж касманаўтам і стылістам, я заўсёды жадала маляваць[3]», — кажа яна. Яна атрымала ступень бакалаўра ST2A (Навукі і тэхналогіі дызайну і прыкладнога мастацтва) і DSAA ў Тулузе.
На афіцыйным сайце Інэс яе творчасць характарызуецца наступным чынам: «Працуе з малюнкам і жывапісам у рэзанансе з уражаннямі, пачуццямі, адчуваннямі, з якіх яна здабывае сваю палітру. Яна набліжаецца да сваіх успамінаў у колеры і надае форму шчырым і паглынутым тварам, якія нясуць у сабе настальгію па часах года, заходах, адценнях святла ды ласках»[4].
Сцвярджае, што яе карціны натхнёныя мастакамі Пабла Пікаса і Педра Альмадоварам[5].
У 23 гады Інэс пераехала ў Парыж, дзе зразумела, наколькі яе натхняе сельская мясцовасць і якой невычэрпнай крыніцай з’яўляецца ў творчасці мастачкі[6].
У лістападзе 2013 года стварыла свой акаўнт у Instagram, каб дзяліцца сваімі працамі. У 2022 годзе ў яго больш за 340 000 падпісчыкаў[7].
У сакавіку 2018 года трапіла на вокладку часопіса Juxtapoz[8]. У тым жа годзе яна была абраная для распрацоўкі новай абмежаванай серыі бутэлькі Evian and Badoit з агенцтвам BETC[9].
У 2020 годзе выступала супраць паліцэйскага гвалту, удзельнічаючы ў зборы ахвяраванняў для Адамы Траорэ[10].
У чэрвені 2021 года выстаўлялася на Christie's Paris у рамках выставы Women in art («Жанчыны ў мастацтве»)[11].
Выставы правіць
2022 правіць
- «World on Paper» («Свет на паперы»), Ketabi Bourdet, Парыж[7]
- «Tomorrow is your lucky day» («Заўтра ваш шчаслівы дзень»), French Institute Alliance Française, Нью-Ёрк[12]
- «Oat Milk Tears» («Слёзы з аўсянага малака»), Journal Gallery, Нью-Ёрк[13]
- «L'Heure Magique» («Чароўны час»), Musée des Beaux-Arts d'Agen, Ажэн[14]
2021 правіць
- «Chaotic Energy» («Хаатычная энергія»), Christie's, Парыж[15]
- «Before the sun sinks low» («Да таго, як апусціцца сонца»), Ketabi Bourdet, Панцін[16]
- «Salon de Peinture» («Салон жывапісу»), Almine Rech, Нью-Ёрк[17]
- «Artistes à la Une» («Мастакі ў цэнтры ўвагі»), La Monnaie de Paris, Парыж[18]
2020 правіць
- «I Miss You» («Я сумую па табе»), Chandran Gallery, Сан-Францыска[19]
2019 правіць
2018 правіць
- «Je suis une couleur» («Я — колер»), Chandran Gallery, Сан-Францыска[23]
2017 правіць
- «Sous le soleil» («Пад сонцам»), HVW8 Gallery, Лос-Анджэлес[24]
Зноскі
- ↑ Дні нараджэння знакамітых людзей. Інэс Ланжэўяль
- ↑ Konbini. Пагружэнне ў тонкі свет мастачкі Інэс Ланжэўяль
- ↑ а б The socialite family. Інэс Ланжэўяль, на мяжы
- ↑ Афіцыйны сайт Інэс Ланжэўяль. Біяграфія
- ↑ La Parisienne. Навіны. Інэс Ланжэўяль: фарбы і сонца
- ↑ The fifth sense. Інэс Ланжэўяль малюе пяшчотных воінаў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2022. Праверана 19 лістапада 2022.
- ↑ а б BeauxArts. Інэс Ланжэўяль: карціна ад усёй душы
- ↑ Часопіс Juxtapoz. Інэс Ланжэўяль: жыццё ў балансе
- ↑ CB News. Evian і Badoit у абмежаваным выданні
- ↑ Valeurs. Камітэт Траорэ змяняе параметры свайго анлайн-рахунку пасля нашых адкрыццяў
- ↑ Christie's. Жанчыны ў мастацтве. З XVI па XXI стагодзе
- ↑ fi:af. Выстава. Інэс Ланжэўяль: заўтра ваш шчаслівы дзень
- ↑ ArtFacts. Сольная выстава Інэс Ланжэўяль
- ↑ Le Petit Bleu. Ажэн: маляўнічае адкрыццё для Інэс Ланжэўяль
- ↑ Artdaily. Christie's France аб’яўляе распрадажу, прысвечаную жанчынам-мастачкам
- ↑ Arts Hebdo Médias. Інэс Ланжэўяль. Да таго, як апусціцца сонца
- ↑ Almine Rech. Салон жывапісу
- ↑ Madame Figaro. Жан-Мішэль Атаніэль, Інэс Ланжэўяль, Ваніль Клерк… Адкрыццё выставы «Разам з Мадам Фігаро»
- ↑ Афіцыйны сайт Інэс Ланжэўяль. Выставы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2022. Праверана 19 лістапада 2022.
- ↑ Magazine Décoration. Інэс Ланжэўяль, выстава, якую можна ўбачыць у гэты ўікэнд
- ↑ Marie Claire. Інэс Ланжэўяль, мастачка-ф’южн
- ↑ Milk Decoration. Выстава: Інэс Ланжэўяль
- ↑ Juxtapoz. Інэс Ланжэўяль: «Я — колер». Chandran Gallery, Сан-Францыска
- ↑ Les Inrockuptibles. На здымках: сонечныя карціны Інэс Ланжэўяль