Іона Эмануілавіч Якір

Іона Эмануілавіч Якір (15 (3) жніўня 1896, Кішынёў — 11 чэрвеня 1937) — савецкі ваенны дзеяч, камандарм 1-га рангу (1935). Член Камуністычнай партыі з 1917.

Іона Эмануілавіч Якір
Дата нараджэння 3 (15) жніўня 1896
Месца нараджэння
Дата смерці 12 чэрвеня 1937(1937-06-12) (40 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Дзеці Pyotr Yakir[d]
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія
Званне камандарм 1-га ранга
Камандаваў Кіеўская ваенная акруга
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Чырвонага Сцяга
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і правізара. Вучыўся ў Базельскім, а затым у Харкаўскім тэхналагічным інстытуце (1915). З 1915 працаваў токарам на ваенным заводзе ў Адэсе. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 вёў антываенную прапаганду ў Кішынёве. У снежні 1917 абраны член Бесарабскага савета, член губпарткама і рэўкама. У студзені 1918 узначаліў Чырвонагвардзейскі атрад, які змагаўся супраць румынскіх акупантаў. Увесну і ўлетку 1918 камандаваў батальёнам кітайскіх добраахвотнікаў у баях супраць аўстра-германскіх акупантаў. З верасня 1918 г. начальнік палітуправы Паўднёвай заслоны, з кастрычніка 1918 г. — член РВС (Рэўваенсавет) восьмай арміі, камандаваў групай войскаў у раёне Ліскі. З ліпеня 1919 начальнік сорак пятай стралковай дывізіі, у жніўні — верасні камандаваў Паўднёвай групай войскаў дванаццатай арміі пры яе выхадзе з акружэння з раёна Бірзула — Голт (цяпер Катоўск і Першамайск) у Жытомір і Кіеў. З лістапада 1919 па люты 1920 — начальнік 45-й стралковай дывізіі. У сакавіку — верасні 1920 камандаваў Фастоўскай, Злочаўкай і Львоўскай групамі войскаў Паўднёва-Заходняга фронту. У 1921-24 камандуючы войскамі Крымскага і Кіеўскага ваенных раёнаў і Кіеўскай ваеннай акругі. У 1924-25 — начальнік Галоўнага ўпраўлення ваенна-навучальных устаноў РЧСА. З лістападзе 1925 года па май 1937 — камандуючы войскамі Украінскай (пазней Кіеўскай) ваеннай акругі. У 1927-28 вучыўся ў Вышэйшай ваеннай акадэміі германскага генштаба. У 1930-34 член РВС (Рэўваенсавет) СССР, з 1936 член Ваеннага савета НКА СССР. Дэлегат 10-12-га з’ездаў РКП (б) і 14-17-га з’ездаў ВКП (б). З 1930 кандыдат у члены ЦК, з 1934 член ЦК ВКП (б). Быў сябрам ЦВК (Цэнтральны выканаўчы камітэт) СССР.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны 3 ордэнамі Чырвонага Сцяга.

Зноскі