Іосіф Барысавіч Ліўшыц

Іосіф Барысавіч Ліўшыц (28 верасня 1936, Мінск — 28 кастрычніка 1991) — беларускі эндакрынолаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Іосіф Барысавіч Ліўшыц
Дата нараджэння 28 верасня 1936(1936-09-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 кастрычніка 1991(1991-10-28) (55 гадоў)
Род дзейнасці урач, эндакрынолаг, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (1985)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і служачых-урачоў. Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1960). Працаваў урачом Смалявіцкай раённай бальніцы (1960—1963), ардынатарам Мінскай 1-й гарадской клінічнай бальніцы (1963—1965); вучыўся ў аспірантуры інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР (1965—1968), затым працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам таго ж інстытута (1968—1970), малодшым навуковым супрацоўнікам, старшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам аддзела ЦНДЛ БелДІУУ (1971—1991).

Навуковая дзейнасць правіць

Кандыдат медыцынскіх навук (1968), доктар медыцынскіх навук (1985), прафесар (1988). Напрамкі навуковых даследаванняў ахопліваюць гарманальна-біяхімічныя працэсы, шырокі спектр гармонаў і клетачных пасрэднікаў іх дзеяння — нуклеатыдаў і простагландынаў. Аўтар 159 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій (у суаўтарстве), аднаго вынаходніцтва і 12 рацыяналізатарскіх прапаноў.

Зноскі

Літаратура правіць

  • БЭ ў 18 тамах., Т.9. Мн., 1999, С.319
  • Руководители, заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931—2006). — Минск, 2006
  • Ліўшыц Іосіф Барысавіч // Памяць : Мінск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : [у 5 кн.]. — Мінск, 2007. — Кн. 5, ч. 2. — С. 498