Іосіф Раманавіч Бумагін
Іосіф Раманавіч Бумагін (17 кастрычніка 1907, Віцебск[1][2] — 24 красавіка 1945, Вацлаў) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір кулямётнага ўзвода 396-га стралковага Катавіцкага палка 135-й стралковай Кракаўскай дывізіі (6-я армія, 1-ы Украінскі фронт), лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (27.06.1945)[1].
Іосіф Раманавіч Бумагін | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 кастрычніка 1907 |
Месца нараджэння | Віцебск |
Дата смерці | 24 красавіка 1945 (37 гадоў) |
Месца смерці | Брэслау |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1929—1933, 1941—1945 |
Званне | лейтэнант |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Біяграфія правіць
І. Р. Бумагін нарадзіўся ў рабочай сям'і. Яўрэй. Скончыў сямігодку. У 1929—1933 гг. праходзіў службу ў Чырвонай Арміі. З 1937 года жыў у горадзе Бірабіджан (Яўрэйская аўтаномная вобласць), працаваў на заводзе «Дальсельмаш».
Зноў прызваны ў Чырвоную Армію ў маі 1941 года. Скончыў пяхотнае вучылішча ва Уладзівастоку. На фронце з красавіка 1945 г[1].
24 красавіка 1945 г. кулямётны ўзвод пад камандаваннем лейтэнанта І. Бумагіна ўдзельнічаў у штурме горада Брэслау (сучасны Уроцлаў, Польшча). Руху пяхоты перашкаджаў агонь двух варожых кулямётаў, замаскіраваных у падвале разбуранага дома. Адзін з іх Бумагін знішчыў гранатамі, а амбразуру другога закрыў сваім целам, што забяспечыла поспех наступу[1].
Пахаваны ў Брэслау.
Узнагароды правіць
Указам Прэзідыума ВС СССР ад 27 чэрвеня 1945 года лейтэнанту Бумагіну Іосіфу Раманавічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Узнагароджаны ордэнам Леніна.
Памяць правіць
Зноскі
- ↑ а б в г д Бумагин Иосиф Романович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 91. — 737 с.
- ↑ Гарадок паводле Памяць: Гарадоцкі раён: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
- ↑ Постановление Совета Министров Белорусской ССР от 21 сентября 1964 г. № 429 О присвоении имён защитников Родины школам Витебской области Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
Літаратура правіць
- Памяць: Гарадоцкі раён: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 407—408. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
Спасылкі правіць
Іосіф Раманавіч Бумагін на сайце «Героі краіны»
- Постановление Совета Министров Белорусской ССР от 21 сентября 1964 г. № 429 О присвоении имён защитников Родины школам Витебской области Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
- Памятник героям // Сайт ОГАУ Издательский дом «Биробиджан» (руск.)
- Митингом отметили 105-летие Героя Советского Союза Иосифа Бумагина в Биробиджане Архівавана 24 снежня 2013. (руск.)