Іпархан (уйг.: ئىپارخان або Сянфэй (кіт. спр. 香妃, піньінь Xiangfei, пал. Сянфэй, «духмяная наложніца») — уйгурская наложніца кітайскага імператара Цяньлуна. Яе дзедам быў кашгарскі муфтый Апак Хаджа  (руск.).

Іпархан
Нараджэнне 1734
Смерць 1788
Муж Цяньлун
Дзейнасць фрэйліна, наложніца
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Сянфэй, апранутая ў еўрапейскае адзенне
 
Іпархан у даспехах

Іпархан была жонкай вядомага кашгарскага Хаджы з галіны белагорцаў — Хан-хаджы, які разам са сваім братам быў на чале уйгурскіх апалчэнняў, што аказвалі супраціў цынскім войскам. Іпархан асабіста ўдзельнічала ў некаторых бітвах, а пасля смерці мужа была паланёная і адпраўлена ў Пекін, да цынскага імператара Цяньлуна.

Паданні пра Сянфэй, якія захаваліся ў Кітаі і Сіньцзяне, моцна адрозніваюцца. Як правіла, гаворка вядзецца пра тое, што стары Цяньлун быў узяты ў палон яе прыроднай прыгажосцю, але яшчэ ў большай ступені — водарам яе цела. Каля 1760 года яна паступіла ў імператарскі гарэм, але заўсёды марыла вярнуцца на радзіму і нават зусім не ўсміхалася датуль, пакуль імператару не ўдалося ўзнавіць перад яе вокнамі ў мініяцюры аблічча роднага паселішча, уключаючы мячэць.

Смерць правіць

Скончыла жыццё самагубствам у 1788 годзе, і 120 слуг па загадзе імператара даставілі яе цела ў Кашгарыю, дзе пахавалі ў радавой пахавальні (захавалася да сённяшніх дзён).

У культуры правіць

У памяці уйгурскага народа Іпархан засталася не толькі змагаром за свабоду, але і вернай жонкай, бо скончыла жыццё самагубствам, не пажадаўшы стаць жонкай кітайскага імператара.

Сучасныя уйгурскія інтэрпрэтацыі легенды значна менш рамантычныя. Яны абвяшчаюць, што Іпархан была дачкой кіраўніка Яркендскага ханства  (руск.), і клікалі яе Нур Эла Нурхан[1]. Вывезеная імператарам Цяньлунам у імператарскі палац у Пекіне, Іпархан узброілася кінжаламі ў рукавах, абараняючыся ад ненавісных ёй замахаў імператара, пакуль, нарэшце, не была атручаная[2].

Пра яе складаюць легенды, пішуць кнігі, здымаюць фільмы. У прыватнасці, у 2007 годзе спектакль па ўласнай п’есе «Іпархан-Сянь-Фэй» паставіў Жаныш Кулмамбетаў  (руск.). Сянфэй была выведзена Цзінь Юнам  (руск.) у сваім дэбютным рамане «Кніга і меч  (англ.)».

Зноскі

  1. Wei, Cuiyi; Luckert, Karl W. Uighur stories from along the Silk Road (нявызн.). — University Press of America, 1998. — ISBN 978-0-7618-1137-4.
  2. China's Forgotten People: Xinjiang, Terror and the Chinese State. — I. B. Tauris, 2015. — С. 169. — ISBN 978-1-78453-140-9.

Літаратура правіць