Іракская фондавая біржа

Іракская фондавая біржа (былая Багдадская фондавая біржа) — фондавая біржа ў Багдадзе, Ірак.

Іракская фондавая біржа
Iraq Stock Exchange
Размяшчэнне Сцяг Ірака Ірак, Багдад
Год заснавання 2004
Валюта Іракскі дынар
Капіталізацыя рынка акцый $ 2,924 млрд (2009)[1]
Біржавыя індэксы ISX
Афіцыйны сайт www.isx-iq.net

Біржа пачала ажыццяўляць аперацыі па гандлі каштоўнымі паперамі ў 2004 годзе . Пакуль гэта адзіная біржа ў краіне. Лістынг на біржы маюць акцыі прыкладна 90 кампаній. Сярэднедзённы абарот біржы ў 2009 годзе складаў 2 млн долараў ЗША[1]. Сярод гандляваных кампаній пераважаюць банкі, якія займаюць 73 % ад усёй капіталізацыі біржы[1].

Галоўныя гандляваныя акцыі (блакітныя фішкі) правіць

Зноскі

Спасылкі правіць