Ірына Валер’еўна Алісевіч
Ірына Валер’еўна Алісевіч (нар. 26 сакавіка 1967, Мінск) — беларуская мастачка.
Ірына Валер’еўна Алісевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 сакавіка 1967 (57 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | кераміст |
Жанр | дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і кераміка |
Вучоба | |
Член у |
Біяграфія правіць
Скончыла ў 1986 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1991 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Удзельніца мастацкіх выставак з 1988 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1996 года. Жыве ў г. Мінску.
Творчасць правіць
Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кераміст. Асноўныя творы: чайна-кафейны сервіз «Кобальтавая зорка», чайны сервіз «Элада», камплект ваз «Райскі танец». Аформіла інтэр’ер у гасцініцы «Мальборк» у Польшчы (у сааўтарстве з І. Леантовічам).
Літаратура правіць
- Алісевіч Ірына Валер’еўна // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.