Ірына Кабасакал (22 студзеня 1979, Гомель, БССР) — беларуская урач-дыетолаг[1][2], урач-псіхатэрапеўт[3], рэдактар і выдавец глянцавага часопіса «Pingouin»[4][5][6], медыяперсона[7].

Ірына Кабасакал
Род дзейнасці выдавец
Дата нараджэння 22 студзеня 1979(1979-01-22) (45 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыла Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт[8]. З трэцяга курсу медуніверсітэта занялася дыеталогіяй[9]. Чатыры гады працавала масажыстам у медыцынскім цэнтры. Пасля заканчэння медыцынскага ўніверсітэта працавала па размеркаванні на станцыі хуткай дапамогі. Паралельна з працай на «хуткай» працавала мэнэджарам па рэкламе на радыёстанцыі «Хіт-FM», потым праграмным дырэктарам, вядучай навінаў. Затым кіраўніцтва радыё прапанавала выдаваць глянцавы часопіс па франшызе, а праз год Ірына Кабаскал зарэгістравала ўласны часопіс Рingоuin у Міністэрстве інфармацыі, які выдавала на прцягу 8 гадоў. У снежні 2015 прыпыніла дзейнасць часопіса[8].

Кваліфікацыю дыетолага атрымала ў Маскве на кафедры дыяталогіі Расійскай акадэміі медыцынскіх навук[8][9].

У 2013 годзе вяла ўласны блог на беларускім партале TUT.BY[10].

У 2015 годзе арганізавала ў Канах выставу-вернісаж беларускай мастачкі Глорыі Ран[11].

У 2017 году напісала кулінарную кнігу «Ад перцу да сэрца», праца над якой доўжылася тры з паловай года[12]. На вокладцы адлюстравана выява аўтара кнігі ў сукенцы з дзвюх тысяч перцаў чылі, сукенка заяўлена аўтарам у камітэт Кнігі рэкордаў Гінэса. Сукенка, якая фігуруе пры рэгістрацыі ў Кнізе рэкордаў Гінэса, створана Ірынай з дызайнерам Наталляй Поткінай адмыслова для вокладкі дадзенай кулінарнай кнігі[3].

Бібліяграфія правіць

  • «Ад перцу да сэрца» (2017, Мн.) — кулінарная кніга.

Зноскі

  1. Ирина Кабасакал врач-диетолог (руск.). Беларусь 1 (11 ліпеня 2017). Праверана 19 жніўня 2017.
  2. Квиткевич А.. 10 блюд к столу по моим рецептам можно приготовить за два часа. Комсомольская правда (11 ліпеня 2017). Праверана 19 жніўня 2017.(недаступная спасылка)
  3. а б Бубликова Т.. Ирина Кабасакал выходит на мировую арену с эксцентричным рекордом. БелаПАН (25 ліпеня 2017). Праверана 19 жніўня 2017.
  4. Надзея Бужан, Надзея Дрыла. Я люблю, каб усё было так, як я люблю. Звязда (14 лістапада 2013). Праверана 25 лістапада 2017.
  5. История успеха белорусского «глянцевого» журнала Pingouin: «американская мечта» Ирины Кабасакал. Наша Ніва (23 лістапада 2012). Праверана 1 красавіка 2017.
  6. Желания Ирины Кабасакал: три ребенка, три собаки и ... (руск.)(недаступная спасылка). СТБ (13 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2017. Праверана 19 жніўня 2017.
  7. Известная в Беларуси медиаперсона, экс-редактор популярного журнала и "светская львица" Ирина Кабасакал рассказала радио Sputnik о том, как и почему вернулась в медицину (руск.). Sputnik (8 сакавіка 2017). Праверана 1 красавіка 2017.
  8. а б в «Конкуренты делали подлости, а потом поджимали хвосты»: история бизнесов Ирины Кабасакал, женщины-врача. Про бизнес (6 сакавіка 2017). Праверана 19 жніўня 2017.
  9. а б Романова. Ирина Кабасакал: «Никто не мог подумать, что я нуждаюсь в помощи. А после запуска краудфандинга пишут: «Может, тебе машину заправить?». kyky.org (15 жніўня 2017). Праверана 1 красавіка 2017.
  10. Блог Ирины Кабасакал(недаступная спасылка). TUT.BY (17 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2017. Праверана 17 жніўня 2017.
  11.   Ирина Кабасакал и Глория Ран в программе «НАШЕ УТРО» . АНТ. 30 чэрвеня 2015 года.
  12. Светская львица Ирина Кабасакал сфотографировалась для обложки своей книги в одних перцах. Наша Ніва (12 ліпеня 2017). Праверана 1 красавіка 2017.