Ірына Юр’еўна Астапенка

Ірына Юр’еўна Астапенка (нар. 5 снежня 1976, г. Віцебск) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.

Ірына Юр’еўна Астапенка
Нараджэнне 5 снежня 1976(1976-12-05) (47 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць настаўніца, дырэктарка школы
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзілася 5 снежня 1976 года ў г. Віцебску[1].

Скончыла Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава па спецыяльнасці «Педагогіка і методыка пачатковага навучання і выяўленчага мастацтва»[1].

Працавала настаўнікам пачатковых класаў, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце, дырэктарам Сярэдняй школы № 18 г. Віцебска; дырэктарам Сярэдняй школы № 46 г. Віцебска імя І. Х. Баграмяна[1].

Член Беларускай партыі «Белая Русь», грамадскага абʼяднання «Беларускі саюз жанчын»[1].

У 2024 годзе выбрана дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Віцебскай-Чкалаўскай акругі № 18. Член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве[2].

Узнагароды правіць

Узнагароджана граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў. Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1].

Сям'я правіць

Замужам, мае дзвюх дачок[1].

Зноскі

Спасылкі правіць