Ірына Якаўлеўна Пяткун

Ірына Якаўлеўна Пяткун (нар. 23 сакавіка 1966, в. Новы Барсук Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі настаўнік і дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.

Ірына Якаўлеўна Пяткун
Нараджэнне 23 сакавіка 1966(1966-03-23) (58 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Гісторыя» з дадатковай спецыялізацыяй «Савецкае права».

Працавала фасоўшчыкам у аптэцы № 53 г. Рэчыцы, настаўнікам гісторыі Караваціцкай сярэдняй школы, настаўнікам гісторыі і геаграфіі, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Ровенска-Слабадской сярэдняй школы Рэчыцкага раёна, настаўнікам гісторыі сярэдняй школы № 11 г. Рэчыцы, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Рэчыцкага раённага ліцэя.

Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Рэчыцкі раённы ліцэй».

Дыпламант конкурсу «Лепшы кіраўнік установы агульнай сярэдняй адукацыі Гомельскай вобласці» (2012).

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджана юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, упраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама і Гомельскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, дыпломам Беларускага саюза жанчын па выніках конкурсу «Жанчына года-2009» у намінацыі «За лідарства і паспяховае кіраўніцтва»[2].

Зноскі