Ісідар Германавіч Бары

Ісідар Германавіч Бары́ (28 снежня 1906 — 1944) — беларускі харавы дырыжор і педагог.

Ісідар Германавіч Бары
Дата нараджэння 28 снежня 1906(1906-12-28)
Дата смерці 1944
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант

Біяграфія правіць

Скончыў у 1934 годзе Маскоўскую кансерваторыю. У 19221925 гадах кіраваў арганізаваным ім аматарскім хорам у Гомелі. З 1934 года выкладаў у Беларускай кансерваторыі. У 19371941 гадах мастацкі кіраўнік хору Беларускай філармоніі.

Творчасць правіць

Валодаў вялікай эмацыянальнасцю, артыстызмам, тонка адчуваў прыроду беларускай народнай песні. Аўтар партызанскіх песень, у т.л. «Баявая партызанская».

Літаратура правіць