Ісідар Самуілавіч Бас

літаратуразнавец

Ісідар (Ізраіль Самуілавіч) Самуілавіч Бас (22 снежня 1913, Віцебск — 21 студзеня 2013, Нью-Ёрк[1]) — беларускі навуковец у галіне літаратуразнаўства, літаратурны крытык, педагог.

Ісідар Самуілавіч Бас
Дата нараджэння 9 (22) снежня 1913
Месца нараджэння
Дата смерці 21 студзеня 2013(2013-01-21) (99 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, літаратурны крытык, журналіст, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера літаратурная крытыка і літаратуразнаўства
Месца працы
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За працоўную доблесць» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям'і рабочага-муляра. Бацька загінуў у час імперыялістычнай вайны. Маці — хатняя гаспадыня, загіінула ў Віцебску ў час Вялікай Айчыннай вайны. У 1928 годзе скончыў школу– сямігодку, пайшоў працаваць вучнем слесара ў трамвайнае ўпраўленне. Вучыўся на дзённым аддзяленні Віцебскага педагагічнага рабфака (1929-32). З 1932 года літсупрацоўнік абласной газеты «Віцебскі рабочы». У 1933-36 гадах студэнт Камуністычнага інстытута журналістыкі ў Мінску. У 1936 −37 гадах служыў у Чырвонай Арміі. З 1937 года загадваў аддзелам савецкага будаўніцтва газеты «Советская Белоруссия». У 1939−41 гадах вучыўся ў аспірантуры Мінскага педінстытута.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны на Цэнтральным, Бранскім і іншых франтах быў адказным сакратаром дывізійнай газеты, інструктарам-літаратарам.

У 1946–47 гадах працягваў вучобу ў аспіратуры Мінскага педінстытута. З 1947 года загадваў кафедрай літаратуры Маладзечанскага настаўніцкага інстытута. Пасля яго ліквідацыі (1953) працаваў старшым выкладчыкам кафедры рускай літаратуры Гродзенскага педінстытута, з 1954 года старшым выкладчыкам Брэсцкага педінстытута. З 1958 года дацэнт кафедры літаратуры і журналістыкі Мінскай вышэйшай партыйнай школы.

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1970 года.

На пачатку 1980-х гадоў выехаў за мяжу.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць правіць

Першыя публікацыі І. Баса з'явіліся ў 1937 годзе. З 1949 г0да стала выступаў з літаратуразнаўчымі і крытычнымі працамі. Аўтар літаратуразнаўчых кніг, у якіх на аснове архіўных матэрыялаў даследуюцца пытанні развіцця беларускай дакастрычніцкай літаратуры, узнаўляюцца невядомыя старонкі творчых біяграфій П. Багрыма, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, высвятляюцца абставіны стварэння «Энеіды навыварат» і «Тараса на Парнасе», а таксама разглядаюцца сувязі беларускай літаратуры з літаратурамі рускага, украінскага і польскага народаў. Шматлікія артыкулы і рэцэнзіі І. Баса друкаваліся ў зборніках перыядычных выданняў.

Выбраная бібліяграфія правіць

  • Літаратурныя пошукі, знаходкі, даследаванні / Ісідар Бас. — Мінск : Выдавецтва Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1969. — 155 с.
  • Падарожжа ў літаратурнае мінулае: літаратурна-крытычныя артыкулы / Ісідар Бас. — Мінск : Беларусь, 1971. — 230 с.
  • Літаратуразнаўчыя эцюды / Ісідар Бас. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1977. — 220 с.

Зноскі

  1. Мікола Трус. Падарожны ў часе // «ЛіМ». — 2024. — № 9.

Літаратура правіць