Італьянская Усходняя Афрыка

Калонія Італьянская Усходняя Афрыка (італ.: Africa Orientale Italiana — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне, якое аб'ядноўвала ў 19361941 гадах усе каланіяльныя ўладанні Італьянскага каралеўства ва Усходняй Афрыцы — Эфіопію, Эрытрэю і Італьянскае Самалі. Утворана пасля захопу італьянскімі войскамі Эфіопіі 1 чэрвеня 1936 года падчас Другой італа-эфіопскай вайны. У 1940 годзе ў склад калоніі было таксама ўключана захопленае італьянцамі Брытанскае Самалі. Фактычна распалася ў красавіку-маі 1941 года, з наступленнем брытанскіх войскаў з Кеніі і вызвалення 5 мая сталіцы Эфіопіі Адыс-Абебы. Фармальна спыніла сваё існаванне 27 лістапада 1941 года пасля таго, як быў захоплены Гондэр — апошні горад, які ўтрымліваўся італьянскімі войскамі. Да 1943 года італьянцы, якія перайшлі да тактыкі партызанскай вайны, працягвалі аказваць супраціўленне брытанцам.

Літаратура правіць

  • Чиано Галеаццо. Дневник фашиста. 1939—1943. — М.: Плацъ, 2010. (Серия «Первоисточники новейшей истории») 676 стр. — ISBN 978-5-903514-02-1