Іўрыт

мова семіцкай сям'і, дзяржаўная мова Ізраіля

Іўры́т (саманазва: עִבְרִית, вымаўл. [ʔivˈʁit] або [ʕivˈɾit]) — мова семіцкай сям'і афразійскай макрасям'і, гістарычная мова яўрэяў і іх продкаў, свяшчэнная мова іудаізму. Меркаваныя найранейшыя пісьмовыя сведчанні мовы — Х ст. да н.э.[4]

Іўрыт
Саманазва עִבְרִית
Краіны Ізраіль, Заходні бераг Іардана, сектар Газа[1], у астатніх краінах (як літургічная мова)
Рэгіёны Блізкі Усход
Афіцыйны статус  Ізраіль
Арганізацыя, якая рэгулюе Акадэмія мовы іўрытberu
Агульная колькасць носьбітаў
  • 9 303 950 чал. (2019)[2]
Статус у бяспецы[d][3]
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Афразійская макрасям'я

Семіцкая сям'я
Цэнтральная галіна
Паўночназаходняя група
Ханаанская падгрупа
Іўрыт
Пісьменнасць яўрэйскі алфавіт
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 ивр 198
ISO 639-1 he
ISO 639-2 heb
ISO 639-3 heb
WALS heb
Ethnologue heb
Linguasphere 12-AAB-a
ABS ASCL 4204
IETF he
Glottolog hebr1246
Вікіпедыя на гэтай мове
Яўрэйскі алфавіт
чытаецца справа налева
Алеф
א
Бэт
ב
Гімэль
ג
Далет
ד
Хэ
ה
Ваў
ו
Заін
ז
Хэт
ח
Тэт
ט
Ёд
י
Каф
כך
Ламэд
ל
Мэм
מם
Нун
נן
Самэх
ס
Аін
ע
Пэ
פף
Цадзі
צץ
Куф
ק
Рэш
ר
Шын
ש
Таў
ת

Спыніў сваё існаванне ў якасці размоўнай мовы прыкладна ў ІІ ст. н.э., аднак захоўваўся як мова яўрэйскага богаслужэння і рабінскай літаратуры. У ХІХ ст. мова была адроджана, і цяпер на мове размаўляе прыкладна 9 млн чал.[5][6] (з іх 7 млн — ізраільцяне)[7][8]. ЗША — другая па колькасці носьбітаў іўрыта краіна, дзе налічваецца каля 222 тыс. чал., якія свабодна гавораць на мове[9], у асноўным выхадцы з Ізраіля. Перапіс насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2009 году засведчыў, што ў краіне пражывае 12 926 чалавек, чыя нацыянальнасць вызначана як яўрэі, з іх 245 чалавек вызначылі мову сваёй нацыянальнасці як родную[10].

Сучасны іўрыт – адна з афіцыйных моў Ізраіля побач з арабскай. Старажытнаяўрэйская мова (біблейскі іўрыт) з'яўляецца мовай рэлігіі і вывучаецца ў сучасных яўрэйскіх супольнасцях свету, а таксама з'яўляецца літургічнай мовай самарыцян. Як замежная мова іўрыт у асноўным вывучаецца яўрэямі; асобамі, якія вывучаюць іудаізм або Ізраіль, а таксама археолагамі і лінгвістамі, якія спецыялізуюцца ў галіне Блізкага Усходу. Акрамя таго, іўрыт нярэдка вывучаецца багасловамі і ў хрысціянскіх семінарыях. На старажытнаяўрэйскай мове напісана Тора, тагачасная форма старажытнаяўрэйскай зведала росквіт каля VI ст. да н.э. З гэтае прычыны іўрыт таксама вядомы як свяшчэнная мова (іўр.: לְשׁוֹן הַקֹּדֶשׁ, Leshon HaKodesh).

Назва правіць

Само слова עִבְרִית ([ʔivˈʁit], [ʕivˈɾit]) перакладаецца з мовы іўрыт як прыметнік «яўрэйская». Жаночы род тут ужываецца з-за таго, што назоўнік שפה сафа́ («мова», «маўленне»), да якога звычайна адносіцца гэты прыметнік, у іўрыце выкарыстоўваецца ў жаночым родзе.

Гісторыя правіць

Паходжанне і ўзрост правіць

У другой палавіне ІІ тысячагоддзя да н. э. іўрыт становіцца самастойнай семіцкай мовай, канчаткова адасобіўшыся ад роднасных моў і дыялектаў. Найстаражытнейшая літаратурная крыніца на іўрыце з выяўленых на сёння — «Песня Дэворы» (ХІІ ст. да н. э.). Пасля гэты твор увайшоў у тэкст Старога Запавету («Кніга Суддзяў Ізраілевых», ч. 5).

Самы старажытны надпіс на іўрыце, «каляндар з Гезера»beru, датуецца X стагоддзем да н. э.

Асноўныя перыяды правіць

Адраджэнне іўрыта правіць

Адраджэнне яўрэйскай мовы адбывалася ў Еўропе і Ізраілі на працягу ХІХХХ стагоддзяў праз ператварэнне з мовы богаслужэнняў у паўсядзённую, гутарковую і пісьмовую мову. Ставілася ў якасці адной з задач сіянісцкага руху і дзяржавы Ізраіль ад заснавання ў 1948 годзе. Суправаджалася перайманнямі з ідыша.

Іўрыт у СССР правіць

Яшчэ пастановай СНК у 1919 годзе іўрыт у СССР быў абвешчаны рэлігійным, і выкладанне на ім у яўрэйскіх школах было забаронена.

У савецкай літаратуры іўрыт вельмі доўга называлі старажытнаяўрэйскай мовай, нават калі пытанне яго адраджэння ў Ізраілі было гістарычна вырашана. Існуе меркаванне, што гэта адбывалася выключна з палітычных меркаванняў, з мэтай проціпастаўлення «старой і мёртвай» мовы іўрыт «сучаснай і жывой» яўрэйскай мове — ідышу. Нейтральныя адносіны да сучаснага іўрыта ў СССР мелі месца паміж смерцю Сталіна ў 1953 г. і Шасцідзённай вайной у 1967 г., калі паміж Ізраілем і СССР існавалі дыпламатычныя адносіны.

Пасля Шасцідзённай вайны і разрыву савецка-ізраільскіх адносін у 1967 годзе прыхільнікі іўрыта ў СССР (за выключэннем тых, хто вывучаў і даследаваў мову ў навуковых мэтах, напрыклад, на ўсходазнаўчых аддзяленнях ВНУ) прыраўноўваліся да сіяністаў (гэта значыць да патэнцыяльных эмігрантаў — «здраднікаў савецкай Радзімы», а пазней і да «расістаў», згодна з рэзалюцыяй 3379 ААНberu 1975 года, якая была скасавана рэзалюцыяй 46/86beru толькі ў 1991 годзе). А значыць, іх лёгка маглі выгнаць з працы або з ВНУ, а некаторыя настаўнікі іўрыта нават былі асуджаныя на турэмнае зняволенне па розных зачэпках.

Гл. таксама правіць

Крыніцы правіць

  1. Архіўная копія (англ.)(недаступная спасылка). The World Factbook. CIA. Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2014. Праверана 2 студзеня 2015.
  2. Ethnologue — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 2022. — ISSN 1946-9675
  3. UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger
  4. Most ancient Hebrew biblical inscription deciphered (англ.). Phys.org (27 студзеня 2010). Праверана 12 лютага 2014.
  5. Klein, Zeev. A million and a half Israelis struggle with Hebrew // Israel Hayom.
  6. Nachman Gur. Kometz Aleph – Au• How many Hebrew speakers are there in the world?. — Behadrey Haredim. Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2013.
  7. Архіўная копія (англ.)(недаступная спасылка). A guide to learning English. Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2013. Праверана 2 студзеня 2015.
  8. Self-Access Centre - Hebrew (англ.). UCL. Праверана 12 лютага 2014.
  9. Population: Ancestry, Language Spoken At Home (англ.). Статыстычнае бюро ЗША. Праверана 12 лютага 2014.
  10. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Белстат (18 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2010. Праверана 2 студзеня 2015.

Літаратура правіць

  • Шифман И. Ш. Иврит // Лингвистический энциклопедический словарь. — М.: «Советская энциклопедия», 1990. — С. 170.
  • Іўрыт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 368. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (Т. 7).

Спасылкі правіць

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
на іўрыце