Ігар Васілевіч Тапілін

мастак
(Пасля перасылкі з І. В. Тапілін)

Ігар Васілевіч Тапі́лін[1] (руск.: Игорь Васильевич Топилин; нар. 22 ліпеня 1947, г. Краснадар, Расія) — беларускі мастак-пастаноўшчык і жывапісец.

Ігар Васілевіч Тапілін
руск.: Игорь Васильевич Топилин
Дата нараджэння 22 ліпеня 1947(1947-07-22) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, сцэнограф
Вучоба
Уплыў Юрый Іванавіч Піменаў і Іосіф Шпінель[d]
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў у 1973 годзе Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі ў Маскве. Вучыўся ў Ю. Піменава, І. Шпінеля. Удзельнік мастацкіх выставак з 1973 года. З 1973 года мастак-пастаноўшчык кінастудыі «Беларусьфільм», працуе таксама ў жывапісе[2].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1993 года. Член Саюза кінематаграфістаў з 1983 года. Жыве ў горадзе Мінску[2].

Творчасць правіць

 
Грамадзяне горада N

Асноўныя фільмы: «Пра чырвоную шапачку» (1975), «Прышліце тэлеграму ў доўг[ru]» (1976), «П’едэстал»[2], «Чалавек, які браў інтэрв’ю»[1] (1986), «Маці ўрагану» (1994), «Сівая легенда» (1995), «Маскоўская сувязь», «Супермозг», «Кааператыў „Паліт-бюро“[ru]» (1996), «На чыгунцы», «Бабін Яр» (2001); жывапісныя палотны «Нацюрморт» (1991), «Парк» (1993), «Трафарэты» (1995), «Пасьянс» і «Юдзіф і Алаферн» (абедзве 1997), «Адпачынаю» (1998), «Правінцыяльны горад» (2000)[1], «Горад», «Вячэра з маскай», «Бакал», «Тэатр», «Грамадзяне горада», «У парку»[2].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ і Міністэрства культуры Расіі[2].

Зноскі

  1. а б в БелЭн 2002.
  2. а б в г д Тапілін Ігар Васільевіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.

Літаратура правіць