АФІСМА
Афрыканская міжнародная місія падтрымкі Малі (англ.: African-led International Support Mission to Mali; АФІСМА) — арганізаваная Эканамічнай супольнасцю краін Заходняй Афрыкі ваенная місія, накіраваная для падтрымкі ўрада Малі ў барацьбе з ісламістамі. Місія была санкцыянавана рэзалюцыяй 2085 Савета Бяспекі ААН, прынятай 20 снежня 2012 года[1].
Першапачаткова місія павінна была пачацца ў верасні 2013 года, але пасля нечаканага студзеньскага наступлення паўстанцаў і наступнай французскай інтэрвенцыі кантынгент разгарнулі раней тэрмінаў. 17 студзеня Нігерыя пачала разгортванне паветраных і наземных войск у Малі. Праз тыдзень прыбылі 160 чалавек з Буркіна-Фасо.
Генерал-маёр Шэху з Нігерыі быў прызначаны кіраўніком місіі. Яго намеснікам стаў брыгадны генерал Гарбу з Нігера.
Станам на 31 студзеня ў Малі знаходзілася каля 1400 вайскоўцаў АФІСМА.
На канец сакавіка 2013 года страты місіі склалі 65 забітых вайскоўцаў. У ліку загінулых 34 чадыйца[2][3], 28 нігерыйцаў[4], 2 тагалезцы[5], 1 буркініец[6].
Краіна | Колькасць | Заўвагі |
---|---|---|
Бенін | 300
|
|
Буркіна-Фасо | 500
|
|
Бурундзі | Невядома
|
|
Габон | 900
|
|
Гамбія | 1 узвод ваеннай паліцыі і 1 пяхотная рота[7]
|
|
Гана | 120 байцоў інжынернай роты
|
|
Гвінея-Бісау | Невядома
|
|
Гвінея | 144
|
|
Каба-Вердэ | Невядома
|
|
Кот-д’Івуар | 500
|
|
Ліберыя | 1 узвод[8]
|
|
Нігер | 500
|
|
Нігерыя | 1 200 [9]
|
У склад місіі ўваходзілі элементы 333-га батальёна. Таксама былі перакінуты верталёты Мі-24 і два рэактыўных самалёта Dassault/Dornier Alpha Jet ВПС Нігерыі. |
Руанда | Невядома
|
|
Сенегал | 500
|
|
Сьера-Леонэ | 500
|
Батальён тэхнічнага абслугоўвання (па інфармацыі агенцтва навін Сіньхуа) |
Танзанія | Невядома
|
|
Тога | 500
|
|
Уганда | Невядома
|
|
Чад | 1 800[10]
|
|
ПАР | Невядома
|
|
Разам | 7 464
|
Зноскі правіць
- ↑ https://www.un.org/News/Press/docs/2012/sc10870.doc.htm Архівавана 25 лютага 2023. UN-Resolution 2085 (2012)
- ↑ "Chad foreign minister warns against early Mali exit". 7 March 2013.
- ↑ AFP. War in Mali: the death of a fourth soldier Chad after the attack of Kidal . JEUNEAFRIQUE.COM (13 красавіка 2013).
- ↑ Two Killed, Four Injured In Bomb Attacks On Mali-bound Nigerian Troops At Okene(недаступная спасылка). Sahara Reporters (19 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2013. Праверана 25 лютага 2023.
- ↑ Guerre au Mali : Au moins 1 mort dans les rangs des Togolais(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2021. Праверана 25 лютага 2023.
- ↑ Malijet Mali: Le soldat burkinabè, Tounougma Kaboré, conducteur au bataillon Badenya est décédé le mercredi 13 mars 2013 à Diabali (Officiel) Bamako Mali(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2021. Праверана 25 лютага 2023.
- ↑ "Gambia: Britain to Train Gambian Soldiers Bound for Mali Mission". The Point. 4 February 2013. Праверана 6 February 2013.
- ↑ "Liberia: Ellen - Liberia Will Send Troops to Mali for Peace Mission". Heritage. 21 January 2013. Праверана 22 January 2013.
- ↑ "Mali army retakes key town from rebels". Al Jazeera English. 18 January 2013. Праверана 18 January 2013.
- ↑ "Mali conflict: 'Many die' in Ifoghas mountain battle". BBC News. 23 February 2013. Праверана 17 November 2014.