Абарог, блясоўка, стажары[1] — лёгкае збудаванне для захоўвання сена. Невялікая 4- ці 2-схільная рухомая стрэшка на 4 высокіх слупах, накрытая саломай або дранкай; пры патрэбе можа падымацца і апускацца[2]. Зрэдку абарог знізу абгароджваўся. Сена пад абарог складвалі на падсцілку з галля. Здаўна бытаваў на Беларусі, быў найбольш пашыраны ў Віцебскай і Брэсцкай абласцях[1], вядомы таксама на тэрыторыі паўночнай Украіны, паўночным захадзе Расіі[2]Пскоўскай і Ленінградскай абласцях).

Абарог

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б Абарог // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.
  2. а б Абарог // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць