Абдзіжаміл Карымавіч Нурпеісаў
Абдзіжаміл Карымавіч Нурпеі́саў (каз.: Әбдіжәміл Кәрімұлы Нұрпейісов; 22 кастрычніка 1924, с. Какарал, Казалінскі павет, Сырдар’інская вобласць, Туркестанская АССР, РСФСР, СССР — 5 лютага 2022, Алма-Ата, Казахстан) — казахскі пісьменнік. Народны пісьменнік Казахстана (1985). Пісаў на казахскай і рускай мовах.
Абдзіжаміл Карымавіч Нурпеісаў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 22 кастрычніка 1924[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лютага 2022[2] (97 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, празаік |
Жанр | раман |
Мова твораў | казахская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфічныя звесткі правіць
Нарадзіўся 22 кастрычніка 1924 года ў с. Какарал Казалінскага павета Сырдар’інскай вобласці Туркестанскай АССР РСФСР (цяпер — Аральскі раён, Кызылардзінская вобласць, Казахстан).
У 1942 годзе скончыў сярэднюю школу. У 18 гадоў прызваны ў Чырвоную Армію. Пасля таго, як пачаў службу ў рэзервовым пяхотным палку пад Сталінградам і скончыў кароткатэрміновыя курсы палітработнікаў, з вясны 1944 года прымаў удзел у баях па вызваленні Прыбалтыкі.
У 1950 годзе паступіў у Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага ў Маскве, які скончыў у 1956 годзе. У 1962—1964 гадах быў галоўным рэдактарам часопіса «Жулдыз», кансультантам Саюза пісьменнікаў КазСРР. Узначальваў Міжнародны казахскі ПЭН-клуб[3].
Памёр 5 лютага 2022 года[4]ва ўзросце 97 год.
Творчасць правіць
Друкуецца з 1949 года. Першы раман «Курляндыя» (1950, 2-я рэд. пад назвай «Доўгачаканы дзень», 1958) пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Шырынёй сацыяльных абагульненняў, глыбінёй псіхалагічнага аналізу, самабытнымі нацыянальнымі характарамі вызначаецца трылогія «Кроў і пот» (кн. 1—3, 1961—70; аднайменны фільм 1979) пра падзеі Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. Актуальнасцю і вастрынёй праблематыкі вылучаецца раман «Абавязак» (на рускай мове, 1984). Працуе ў жанры нарыса і літаратурна-крытычнай эстэтыкі (кнігі «Роздумы», 1972; «Край блакітных гор», 1979).
Прэміі і ўзнагароды правіць
- Дзяржаўная прэмія СССР (1974).
Беларускія пераклады правіць
- Змрок: раман / пер. А. Кудравец. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1978. — 247 с.
- Нягоды: раман / пер. А. Кудравец. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1981. — 238, [1] с.
Зноскі
- ↑ Нурпеисов Абдижамил Каримович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б https://www.interfax.ru/culture/820413 Праверана 6 лютага 2022.
- ↑ inform.kz
- ↑ Токаев выразил соболезнования родным и близким Абдижамила Нурпеисова
Літаратура правіць
- Сахіеў Ж. Нурпеісаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).