Абдула Губайдулавіч Гізатулін
Абдула Губайдулавіч Гізатулін (5 мая 1904, Ібрагімава (сучасны Чышмінскі раён), Расійская імперыя — 15 сакавіка 1945, Устфаў, Германія) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Гвардыі сяржант. Камандзір аддзялення 60-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 16-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Адзін з 78 воінаў сфарміраванай у снежні 1941 года ў горадзе Уфе 112-й Башкірскай кавалерыйскай дывізіі, удастоеных звання Героя Савецкага Саюза[1].
Абдула Губайдулавіч Гізатулін | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 мая 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 сакавіка 1945 (40 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Гады службы | 1942—1945 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Біяграфія правіць
Абдула Губайдулавіч Гізатулін нарадзіўся 5 мая 1904 г. у вёсцы Ібрагімава. Па нацыянальнасці татарын. Адукацыя пачатковая. Член ВКП(б) з 1938 года. Да Вялікай Айчыннай вайны працаваў брыгадзірам трактарнай брыгады ў саўгасе «Уршак» Чышмінскага раёна[2].
У РСЧА прызваны ў маі 1942 года Чышмінскім райваенкаматам. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны са снежня 1942 г[2].
Камандзір аддзялення 60-га гвардзейскага кавалерыйскага палка (16-я гвардзейская кавалерыйская дывізія, 7-ы гвардзейскі кавалерыйскі корпус, 61-я армія, Цэнтральны фронт) гвардыі сяржант А. Г. Гізатулін ў баях з нямецкімі захопнікамі праявіў выключную адвагу і мужнасць[2].
20 верасня 1943 г. у баі за в. Лапаціна Гомельскай вобласці А. Г. Гізатулін адбіў контратаку двух танкаў і пяхоты ворага і ў далейшым наступе са сваім аддзяленнем падавіў кулямётную кропку праціўніка, якая замінала прасоўванню савецкіх частак[2].
28 верасня 1943 г. пад артылерыйскім і кулямётным агнём праціўніка А. Г. Гізатулін першым з эскадрона пераправіўся на заходні бераг ракі Дняпро. У жорсткім баі за ўтрыманне плацдарма ля вёскі Галкі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці ён асабіста знішчыў 2 кулямёты праціўніка і тым самым даў магчымасць астатнім падраздзяленням палка паспяхова фарсіраваць раку[2]. Пасля цяжкага ранення не пакінуў поле бою. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя мужнасць і гераізм у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі гвардыі сяржанту Гізатуліну Абдуле Губайдулавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[2][3].
А. Г. Гізатулін пасля лячэння ў шпіталі адправіўся на фронт, але трапіў не ў сваю частку, а стаў камандзірам гарматнага разліку ў знішчальным супрацьтанкавым артпалку.
Загінуў 15 сакавіка 1945 года, так і не даведаўшыся, што з’яўляецца Героем Савецкага Саюза. Пахаваны ў горадзе Устфаў (Германія)[2]. Аб захаванасці і месцазнаходжанні магілы Героя нічога не вядома[1].
Памяць правіць
У Башкартастане ўшаноўваюць імя Героя. У Чышмах яго імя носіць вуліца. Імя А. Гізатуліна высечана залатымі літарамі на мемарыяльных дошках разам з імёнамі ўсіх 78 Герояў Савецкага Саюза 112-й Башкірскай (16-й гвардзейскай Чарнігаўскай) кавалерыйскай дывізіі, устаноўленых у Нацыянальным музеі Рэспублікі Башкартастан і ў Музеі 112-й Башкірскай кавалерыйскай дывізіі. У роднай вёсцы школа носіць імя Героя (муніцыпальная агульнаадукацыйная бюджэтная ўстанова «Сярэдняя агульнаадукацыйная школа імя Абдулы Гізатуліна» в. Ібрагімава муніцыпальнага раёна Чышмінскі раён Рэспублікі Башкартастан)[4].
Зноскі
- ↑ а б Сегодня исполняется 105 лет со дня рождения Героя Советского Союза Абдуллы Гизатуллина — башинформ.рф — Новости новой Башкирии Архівавана 1 верасня 2019.
- ↑ а б в г д е ё Абдула Губайдулавіч Гізатулін на сайце «Героі краіны»
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.
- ↑ Школа имени Абдуллы Гизатуллина с. Ибрагимово Чишминский район Архівавана 30 снежня 2013.
Спасылкі правіць
- Республиканский музей Боевой славы — Гизатуллин Абдула Губайдуллович Архівавана 23 лютага 2018.
- Юрий Узиков. Не узнал Герой о награде // БАШвестЪ. 05.05.08.