Аблога Канстанцінопаля (1422)

(Пасля перасылкі з Аблога Канстанцінопаля, 1422)

Аблога Канстанцінопаля (1422) — нягледзячы на адсутнасць рэальных ваенна-палітычных рэсурсаў, Візантыйская імперыя ўмяшалася ў міжусобіцу асманскіх прэтэндэнтаў на султанскі сталец. Стаўленік візантыйцаў прайграў, а новы султан Мурад II з вялікім войскам у чэрвені 1422 года падышоў да Канстанцінопаля і аблажыў яго. Нягледзячы на выкарыстанне асманамі цяжкай артылерыі, абаронцы горада, у т.л. і жанчыны, упарта абараняліся. 24 жніўня яны адбілі асманскі прыступ, накіраваны на браму св. Рамана. Уначы асманы спалілі свае аблогавыя збудаванні і адступілі, Канстанцінопаль выратавалі атрыманыя султанам Мурадам звесткі аб мецяжы, паднятым у тыле яго малодшым братам.

Аблога Канстанцінопаля туркамі
Асноўны канфлікт: Турэцка-візантыйскія войны
Найстарэйшая карта Канстанцінопаля, якая дайшла да нашых часоў.
Найстарэйшая карта Канстанцінопаля, якая дайшла да нашых часоў.
Дата 1422
Месца Канстанцінопаль, Візантыя
Вынік перамога візантыйцаў
Праціўнікі
Візантыйская імперыя Асманская імперыя
Камандуючыя
Іаан VIII Палеалог Мурад II
Сілы бакоў
невядомыя невядомыя

Літаратура правіць

  • Византийский словарь: в 2 т. / Общ. ред. К. А. Филатов. — СПб.: Амфора: РХГА: Издательство Олега Абышко, 2011.