Аблігата[1] (італ.: obligato, лац.: obligatus — абавязковы) — у заходнееўрапейскай барочнай і класічнай музыцы музычная лінія, абавязковая для выканання. Гэта значыць, што музычны твор павінен быць праспяваны такім голасам, як напісаны, або сыграны толькі на ўказаным інструменце, без змен і пропускаў. Напрыклад, у партытуры оперы Гендэля «Агрыпіна» габой аблігата суправаджае поўную трывогі і неспакою арыю Агрыпіны «Pensieri, voi mi tormentate» («Як ты мяне мучыш, мой неспакойны розум»).

Тэрмін ad libitum (вольна, па жаданні) мае адваротнае значэнне.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.11