Абрахам ван Вестэрфельд

Абрахам ван Вестэрфельд (нідэрл.: Abraham van Westerveld, ˈaːbrɑˌɦɑm vɑn ˈʋɛstərˌvɛlt, 1620/21 — 1692, Ротэрдам (пахаваны паміж 24 і 30 кастрычніка[1])) — галандскі жывапісец, малявальшчык і каліграф[1].

Абрахам ван Вестэрфельд
Дата нараджэння 1620/21
Месца нараджэння
Дата смерці 1692(1692)
Месца смерці
Падданства галандзец
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Заступнікі Януш Радзівіл
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1647—1650 працаваў у Ротэрдаме. У 1650—1653 прыдворны мастак літоўскага гетмана Януша Радзівіла. У гады 1653—1692 зноў дзейнічаў у Ротэрдаме.

Творчасць правіць

Самая ранняя вядомая праца мастака датавана 1647 годам[2].

Стварыў серыю малюнкаў і карцін на тэмы ваенных паходаў князя Я. Радзівіла: «Уступ князя Я. Радзівіла ў Кіеў», «Узяцце ў палон С. М. Крычэўскага пад Лоевам» (па гэтай карціне на Карэліцкай мануфатуры каля 1760 зроблена шпалера) і іншыя[1].

Аўтар шэрагу замалёвак архітэктурных аб'ектаў Кіева 1-й паловы XVII ст. (Залатых варот, Сафійскага сабора, Пячэрскай лаўры і іншых).

 
Руіны Дзесяціннай царквы  (укр.) на малюнках Вестэрфельда

Быў сведкам падзей казацкай вайны 1649—1651 гадоў, што знайшло сваё адлюстраванне ў малюнках, якія часткова захаваліся ў копіях XVIII стагоддзя. Каштоўныя малюнкі: «Казацкія паслы ў Радзівіла», «Уводзіны літоўскіх войскаў у Кіеў ў 1651 годзе», «Сутычка польскай і казацкай конніцы пад Кіевам».

Аўтар партрэтаў С. М. Крычэўскага  (руск.), Б. Хмельніцкага і іншых[1].

Зноскі

  1. а б в г Вестерфельд Абрахам ван // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 112. — 737 с.
  2. Rijksbureau voor Kunsthistorische Documentatie(недаступная спасылка)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць