Аб’яднаныя сілы абароны Дарфура
Аб’яднаныя сілы абароны Дарфура (АСАД) — кааліцыя дарфурскіх груповак, створаная для абароны цывільнага насельніцтва падчас Суданскага канфлікту 2023 года. Фракцыя заяўлена як нейтральная і міратворчая[1][2].
Аб’яднаныя сілы абароны Дарфура | |
---|---|
Лідары | Міні Мінаві |
Актыўная ў | Дарфур |
Удзел у канфліктах | Канфлікт у Судане (з 2023) |
Гісторыя правіць
Кааліцыя сфармавана 27 красавіка 2023 года. У яе склад увайшлі чатыры групоўкі: Рух за справядлівасць і роўнасць, Суданскі альянс, Збор сіл вызвалення Судана і адна фракцыя ВРС. Падчас Дарфурскай вайны дадзеныя арганізацыі выступалі супраць афіцыйнага Хартума, але ў 2020 годзе ў рамках Джубінскага пагаднення прыпынілі антыўрадавую дзейнасць[3].
Альянс узначаліў губернатар Дарфура і былы ўдзельнік паўстанцкага руху Міні Мінаві[1].
Кіраўніцтва АСАД заяўляла, што жадае выступіць пасярэднікам ва ўсталяванні міру паміж прыхільнікамі генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала[4][5]. У той жа час кааліцыя заклікала жыхароў Дарфура ўзяцца за зброю ў мэтах самаабароны[6]. Адначасна падраздзяленні АСАД займаліся суправаджэннем і дастаўкай гуманітарнай дапамогі ў рэгіён[7].
27 лістапада групоўкі АСАД дасягнулі пагаднення з баевікамі Абдэлазіза аль-Нура аб абароне грамадзянскага насельніцтва ў Эль-Фашыры ад нападаў САП[8].
Інцыдэнты з САП правіць
- 23[9] альбо 24 мая[10] байцы САП зладзілі засаду на канвой АСАД у суправаджэнні ўрадавых вайскоўцаў пад Эль-Генейнай у Заходнім Дарфуры. Чатыры чалавекі былі забіты, 17 паранены, 3 трапілі ў палон.
- 3 ліпеня на захад ад Аль-Абейда адбыўся напад САП на калону групоўкі, якая накіроўвалася ў Эль-Фашыр для дастаўкі гаручага[11].
- У канцы верасня распаўсюдзіліся чуткі, што прыхільнікі Дагала рыхтуюцца атакаваць гуманітарную калону Аб’яднаных сіл на шляху з Порт-Судана ў Эль-Фашыр. Нібыта разам з дапамогай жыхарам апалчэнцамі перавозілася таксама ваенная тэхніка для 6-й пяхотнай дывізіі ў Дарфуры. Інфармацыя аб верагоднасці ўзброенага здарэння стала распаўсюджвацца пасля таго, як атрады САП былі заўважаны на ўездзе ў Эль-Фашыр[12].
- 24 кастрычніка трое байцоў Аб’яднаных сіл абароны Дарфура былі забітыя ў выніку нападу войск САП на іх базу ў Ньяле[13].
- 6 лістапада маёр Бабакір Муса, палявы камандзір ВРС Міні Мінаві (частка Аб’яднаных сіл абароны Дарфура), быў забіты атрадам САП пад Эль-Фашырам[14].
Раскол правіць
16 лістапада Рух за справядлівасць і роўнасць і атрады ВРС Мінаві адмовіліся захоўваць далей нейтралітэт, афіцыйна падтрымаўшы войскі Бурхана. Паводле пункту гледжання груповак, САП імкнецца толькі «фрагментаваць і падзяліць краіну ў партнёрстве з замежнымі апалчэнцамі і наймітамі»[15][16]. Іншыя члены АСАД на наступны дзень паведамілі, што апынуліся заспетымі знянацку рашэннем партнёраў. Як заяўлена, астатнія члены кааліцыі «будуць працягваць працаваць разам, каб абараніць грамадзянскае насельніцтва і забяспечыць задавальненне асноўных патрэбаў народа Дарфура»[17].
Крытыка правіць
Аб’яднаныя сілы крытыкавалі за некампетэнтнасць у забеспячэнні бяспекі грамадзянскага насельніцтва Дарфура[18]. У прыватнасці, яны абвінавачваліся ў несвоечасовым прыбыцці да местаў нападаў на мірных жыхароў[19]. У некаторых выпадках байцы фракцыі наогул не з’яўляліся. Па словах маёра Ахмеда Хусейна Мустафы, кіраўніка камітэта па сродках масавай інфармацыі кааліцыі, абмежаваныя магчымасці і слабая матэрыяльна-тэхнічная база не дазваляюць АСАД у поўнай меры арганізаваць абарону цывільных грамадзян[18].
Заўвагі правіць
- ↑ а б Lisa. Reports about RSF expanding combat scope in Darfur (англ.) . Dabanga Radio TV Online (29 верасня 2023). Праверана 30 верасня 2023.
- ↑ Camille. Heavy gunfire in North Darfur capital (англ.) . Dabanga Radio TV Online (23 мая 2023). Праверана 30 верасня 2023.
- ↑ SudanTribune. Minnawi warns against plans to attack Darfur joint force (англ.) . Sudan Tribune (10 верасня 2023). Праверана 30 верасня 2023.
- ↑ Kazemi, Elham. Fact Sheet: Conflict Surges in Sudan (англ.) . ACLED (28 красавіка 2023). Праверана 30 верасня 2023.
- ↑ SudanTribune. Minnawi withdraws troops from Khartoum to North Darfur (англ.) . Sudan Tribune (9 мая 2023). Праверана 30 верасня 2023.
- ↑ Nashed, Mat. Sudan war: What does Minnawi’s call to arms mean for Darfur? (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 30 верасня 2023.
- ↑ Sarah. Rebel forces arrive in South Darfur to protect people trapped in Nyala (англ.) . Dabanga Radio TV Online (29 жніўня 2023). Праверана 30 верасня 2023.
- ↑ Darfur holdout groups arrive in El-Fasher to protect civilians from RSF attacks (англ.) . Sudan Tribune (27 лістапада 2023). Праверана 28 лістапада 2023.
- ↑ SudanTribune. Rapid Support Forces ambush peace groups in West Darfur (англ.) . Sudan Tribune (24 мая 2023). Праверана 30 верасня 2023.
- ↑ SudanTribune. Rapid Support Forces ambush peace groups in West Darfur (англ.)(недаступная спасылка). Sudan Tribune (24 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2023. Праверана 29 мая 2023.
- ↑ SudanTribune. Darfur joint force, RSF clash outside the capital of North Darfur (англ.) . Sudan Tribune (4 ліпеня 2023). Праверана 7 ліпеня 2023.(недаступная спасылка)
- ↑ "Sudan: Reports About RSF Expanding Combat Scope in Darfur". Dabanga [англійская]. 2023-09-29. Праверана 2023-10-01.
- ↑ RSF kill three combattants of peace groups in South Darfur’s capital (англ.) . Sudan Tribune (24 кастрычніка 2023). Праверана 30 October 2023.
- ↑ Minawi’s field commander slain in suspected RSF ambush in North Darfur (англ.) . Sudan Tribune (6 лістапада 2023). Праверана 8 November 2023.
- ↑ SudanTribune. Key Darfur groups join Sudanese army in its war against RSF paramilitary forces (англ.) . Sudan Tribune (16 лістапада 2023). Праверана 22 лістапада 2023.
- ↑ Bergman, Andrew. Darfur armed movements renounce neutrality in Sudan war (англ.) . Dabanga Radio TV Online (17 лістапада 2023). Праверана 22 лістапада 2023.
- ↑ SudanTribune. Three Darfur groups uphold neutrality in Sudan conflict (англ.) . Sudan Tribune (18 лістапада 2023). Праверана 22 лістапада 2023.
- ↑ а б SudanTribune. Challenges mount for Darfur Joint Force after failure to protect civilians (англ.) . Sudan Tribune (20 жніўня 2023). Праверана 30 верасня 2023.
- ↑ Lisa. Sudan war: Outcry over South Darfur Nyala ‘massacre’ (англ.) . Dabanga Radio TV Online (30 жніўня 2023). Праверана 30 верасня 2023.