Аб гэтым гаворыць уся махаля

«Аб гэтым гаворыць уся махаля» (узб.: Mahallada duv-duv gap/Маҳаллада дув-дув гап) — савецкі мастацкі фільм рэжысёра Шухрата Абасава. Фільм створаны на кінастудыі «Узбекфільм» ў 1960 годзе. Лічыцца адным з лепшых узбекскіх фільмаў[1][2].

Аб гэтым гаворыць уся махаляM:
Жанр кінакамедыя
Рэжысёр
У галоўных
ролях
Кінакампанія Узбекфільм[d]
Працягласць 80 хв.
Краіна
Мова руская
Год 1960
IMDb ID 5038158

Сюжэт правіць

У фільме распавядаецца, як у адным з кварталаў старога Ташкента (махале) будуюцца сучасныя жылыя дамы. Героі фільма — сем’і будаўнікоў: муляр з жонкай і дачкой Саёрай, бабулька Мехрыхон, сын якой Азімджан завяршае вучобу ў Маскве, і загадчык склада Арслан з сынам-кранаўшчыком Умарам.

Пасля заканчэння вучобы Саёра ўпотай ад родных паступае на завод. Суседкі спрабуюць умяшацца ў яе лёс. Бабулька Мехрыхон хоча ажаніць з ёй сына, а жонка Арслана — свайго сына. Пасля шэрагу непаразуменняў высвятляецца, што Азімджан ужо ажаніўся ў Маскве, а сын Арслана Умар закаханы ва Уміду, якая працуе з ім на будоўлі. Моладзь дапамагае Умару пераадолець супраціў бацькоў і ажаніцца з Умідай. Шчаслівыя сем’і перасяляюцца з махалі ў толькі што адбудаваны дом.

У ролях правіць

Зноскі

  1. ""Ўз миллий анъаналаримизга асосланиб, миллий характерларни яратиш керак"". BBC. 2011-01-19. Праверана 2012-02-24.
  2. Hamroyev, Jasur. Cinema.uzнинг хайрли иши(недаступная спасылка). Shov-Shuv (17 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2013. Праверана 24 лютага 2012.