Авал (фр.: ovale, ад лац.: ovum — яйка) — плоская замкнутая выпуклая C²-гладкая крывая (пры гэтым пад выпукласцю разумеюць уласцівасць крывой мець з любой прамой не больш за два (рэчаісных) агульных пункта).

Найпрасцейшым прыкладам авала з’яўляецца эліпс (у прыватнасці, акружнасць).

Уласцівасці правіць

  • Пункты авала, у якіх крывізна дасягае экстрэмума, завуцца вяршынямі авала. Колькасць вяршыняў любога авала не меней чатырох.
  • Калі авал мае ў кожным сваім пункце вызначаную датычную, то любому кірунку на плоскасці адпавядаюць дзве і толькі дзве датычныя, паралельныя гэтаму кірунку.

Варыяцыі і абагульненні правіць

  • У алгебраічнай геаметрыі аваламі завуць таксама проста замкнутыя (не абавязкова выпуклыя) складныя кампаненты плоскіх алгебраічных крывых.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць