Агайскі паўночна-ўсходні медыцынскі ўніверсітэт

Агайскі паўночна-ўсходні медыцынскі ўніверсітэт (англ.: Northeast Ohio Medical University) — амерыканская дзяржаўная спецыялізаваная вышэйшая навучальная ўстанова, якая месціцца ў мястэчку Рутстаўн у штаце Агая, ЗША.

Агайскі паўночна-ўсходні медыцынскі ўніверсітэт
англ.: Northeast Ohio Medical University
Арыгінальная назва англ.: Northeast Ohio Medical University
Заснаваны 1973
Студэнты 985[1] і 1 011[2]
Размяшчэнне Рутстаўн, Агая, ЗША
Сайт neomed.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Універсітэт спецыялізуецца на паслядыпломнай адукацыі ў галіне медыцыны і фармацыі, але таксама мае праграмы вышэйшай адукацыі другой ступені (магістратуры).

Галоўны кампус размешчаны прыкладна за 72 км на паўднёвы ўсход ад Кліўленда. У арыгінальных будынках ХХ стагоддзя на тэрыторыі кампуса размяшчаюцца кнігарня, біямедыцынская бібліятэка, даследчыя лабараторыі і добраўпарадкаваны двор. На паўночнай ускраіне кампуса ўніверсітэт прапануе арэнднае жыллё для студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў.

Вучэльня была заснавана як Медыцынскі каледж паўночна-ўсходніх універсітэтаў Агая заканадаўчым сходам штата Агая ў 1973 годзе, а месца для кампуса ў Рутстаўне ўздоўж аўтастрады № 44 і шашы № 76 было абрана ў 1974 годзе. Першы набор быў здзейснены ў верасні 1977 года і ўключаў 42 студэнты.

Структура правіць

  • Каледж медыцыны
  • Каледж фармацыі
  • Каледж стаматалогіі
  • Каледж магістратуры

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць