Ага́мы (Agamidae) — сямейства яшчарак.

Агамы

Agama agama
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Agamidae Spix, 1825


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  209037
NCBI  81953
EOL  1734
FW  37881

Адрозніваецца 35 родаў, больш за 300 відаў. Найбольш вядомыя круглагалоўкі, драконы, плашчаносная яшчарка, калоты.

Апісанне правіць

Даўжыня да 45 см. Галава і шыя ўкрытыя дробнымі рагавымі шчыткамі, у некаторых уздоўж спіны грэбень. Хвост звычайна доўгі, няломкі. Могуць мяняць афарбоўку цела.

Пашырэнне правіць

Водзяцца пераважна ў стэпавых і пустынных зонах Афрыкі (акрамя Мадагаскара), Паўднёва-Усходняй Еўропы, Азіі, Аўстраліі і Новай Гвінеі. Жывуць на зямлі, скалах або дрэвах.

Асаблівасці біялогіі правіць

Кормяцца насякомымі, зрэдку раслінамі.

Кладуць яйцы, некаторыя жывародныя.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць