Качка-огар, Агар, Чырвоная качка[2] (Tadorna ferruginea) — вадаплаўная птушка сямейства качыных.
Даўжыня цела каля 60 см, маса 1,1—1,3 кг. Птушка мае аранжава-карычневае апярэнне з больш светлай галавой. Крылы белыя з чорным махавым пер’ем. Хвост чорны з зеленаватым адценнем. Огары добра плаваюць, а ў палёце выглядаюць цяжкімі, больш падобнымі да гусяў, чым да качак. У самцоў у перыяд гнездавання, летам, з’яўляецца цёмнае кольца на шыі, а ў самак звычайна ёсць белая пляма на галаве. Іх голас — гучны крык, падобны да гагатання гусяў.
Пашырана на поўдні Еўропы, у Паўночнай Афрыцы, у Азіі. У будыстаў на Тыбеце і ў Манголіі птушка лічыцца святой.
Звычайна огары жывуць парамі або маленькімі групамі, значна радзей — вялікай чарадою. Але на час лінькі і зімоўкі яны могуць збірацца вялікімі групамі на азёрах ці павольных рэках.
Асаблівасці біялогіі
правіць
Корміцца воднымі рачкамі, лічынкамі насякомых, малюскамі.
Гняздо будуе ў глыбокіх норах, нішах у абрывах.
Утрыманне ў няволі
правіць
У няволі гэтыя птушкі як правіла агрэсіўныя, лепш іх трымаць у пары або на вельмі вялікай тэрыторыі. Іх можна трымаць разам з іншымі відамі качак, але яны ўсё роўна могуць быць вельмі агрэсіўнымі ў перыяд гнездавання.
Зноскі
- Агар // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Carboneras C. 1992. Family Anatidae (Ducks, Geese and Swans) in del Hoyo, J., Elliott, A., & Sargatal, J., eds. Vol. 1. // Даведнік па птушках свету = Handbook of the birds of the world. — Barcelona: Lynx Edicions, 1992. — ISBN 84-96553-42-6. (англ.)
- Cramp S., Simmons K. E L. Volume 1. Ostrich to ducks. // The Birds of the Western Palearctic. — Oxford: Oxford University Press, 1977. — 722 с. — ISBN 9780198573586. (англ.)
- Gooders, John; Trevor Boyer. Ducks of Britain and the Northern Hemisphere. — London: Collins & Brown, 1997. — ISBN 1855855704. (англ.)
- Johnsgard, Paul A. Ducks, Geese, and Swans of the World. — Lincoln and London: University of Nebraska Press, 1978. — ISBN 978-0-8032-0953-4. (англ.)
- Mullarney, Killian; Lars Svensson; Dan Zetterstrom & Peter J. Grant. Птушкі Еўропы = Birds of Europe. — United States: Princeton University Press, 2000. — 400 с. — ISBN 978-0-691-05054-6. (англ.)
- Scott, Derek A., Rose, Paul M. Атлас папуляцый качыных у Афрыцы і заходняй Еўразіі = Atlas of Anatidae populations in Africa and Western Eurasia. — Wetlands International, 1996. — 336 с. — ISBN 1 900442 09 4. (англ.)