Агасціна Маркета

(Пасля перасылкі з Агастына Маркета)

Агасціна Маркета (італ.: Agostino Marchetto; 28 жніўня 1940, Вінчэнца, Італія) — каталіцкі царкоўны дзеяч.

Агасціна Маркета
Герб
Сцяг Сакратар Папскага савета па пастарскай апецы аб мігрантах і вандроўных
6 лістапада 2001 — 25 жніўня 2010
Царква Каталіцкая царква
Папярэднік Архібіскуп Франчэска Джоя
Пераемнік Архібіскуп Іосіф Калатхіпарамбіл
Сцяг2-і Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь
18 мая 1994 — 15 красавіка 1996
Царква Каталіцкая царква
Папярэднік Архібіскуп Габрыэль Мантальва Ігера
Пераемнік Архібіскуп Дамінік Грушоўскі
Дзейнасць каталіцкі святар
Нараджэнне 28 жніўня 1940(1940-08-28) (83 гады)
Прыняцце свяшчэннага сану 28 чэрвеня 1964

Узнагароды
Commander of the Order of Prince Henry
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі правіць

Святарскае пасвячэнне атрымаў 28 чэрвеня 1964. Пасля заканчэння факультэта тэалогіі і кананічнага права атрымаў дыплом пастырскага багаслоўя і эклізіялагічнай дыпламатыі. Дыпламатычную службу распачаў у 1968: служыў сакратаром і кансультантам у Замбіі, Малаві, на Кубе, у Алжыры, Тунісе, Марока, Лівіі, Партугаліі, Зімбабве і Мазамбіку. У 1985 Агасціна Маркета быў прызначаны тытулярным юрыстам, архібіскупам і апостальскім пранунцыем на Мадагаскар і астравы Маўрыкія. У снежні 1990 пераведзены ў Танзанію, а 18 мая 1994 прызначаны нунцыем Апостальскай Сталіцы на Беларусі. Выконваў гэту дыпламатычную місію да сакавіка 1996. З прычыны цяжкай хваробы мусіў пакінуць Беларусь і вярнуцца ў Італію. З гэтага часу Агасціна Маркета жыве і працуе ў Рыме.

Валоданне мовамі правіць

Акрамя італьянскай, ведае англійскую, французскую, нямецкую, іспанскую, партугальскую, лацінскую мовы.

Можа гаварыць на мовах суахілі, Банту, Бемба і Танганскай мове (прапаведаваў на гэтых мовах)

Трохі гаворыць па па-беларуску і па па-арабску[2].

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  2. Monsignor Agostino Marchetto (Sette — marzo 2010) (італ.)

Літаратура правіць

  • The Second Vatican Ecumenical Council. A Counterpoint for the History of the Council., Übersetzung: Kenneth D. Whitehead, University of Scranton Press 2009, ISBN 978-1589661967

Спасылкі правіць