Агні (санскр.: अग्नि, «агонь», падобна лац.: Ignis, бел.: Агонь) — у ведыйскай і індуісцкай міфалогіі бог агню.

Агні

Бог агню, хатняга агменю, ахвярнага вогнішча; з'яўляецца персаніфікацыяй свяшчэннага агню. Галоўны сярод зямных багоў, асноўнай функцыяй якога з'яўляецца пасрэдніцтва паміж імі і людзьмі праз узнясенне ахвярных прынашэнняў да нябесных багоў.

Гімны да Агні, якімі пачынаюцца амаль усе 10 кніг Рыг-Веды, усхваляюць яго як пасярэдніка паміж багамі і людзьмі, хатняга жраца багоў і несмяротнага госця смяротных, шчодрага дарыцеля даброт і абаронцы людзей ад дэманаў, галечы і голаду. Ён прыносіць сямейнае шчасце, здаровае патомства, поспех, удачу. Лічыцца несмяротным божым жрацом.

Спасылкі правіць