Агара (фільм)

фільм Алехандра Аменабара
(Пасля перасылкі з Агора, фільм)

«Агара́» (ісп.: Ágora) — гістарычны фільм рэжысёра Алехандра Аменабара 2009 года. Гэта пятая кінакарціна рэжысёра і ўжо другі яго фільм, зняты цалкам на англійскай.

АгараM:
Ágora
Постар фільма
Жанр меладрама
драма
прыгоды
гісторыя
Пеплум
Рэжысёр Алехандра Аменабар
Прадзюсар Альвара Аўгусцін
Фернанда Бавайра
Сцэнарыст Алехандра Аменабар
Матэа Хіль
У галоўных
ролях
Рэйчэл Вайс
Макс Мінгела
Оскар Айзек
Ашраф Бархам
Аператар Шаві Хіменес
Кампазітар Дарыа Марыянелі
Кінакампанія Mod Producciones, Himenóptero, Telecinco Cinema, Canal+ España, Cinebiss
Працягласць 141 хвіл.
Бюджэт 70 млн $[1]
Зборы 39 млн $[1]
Краіна Сцяг Іспаніі Іспанія
Мова англійская
Год 2009
IMDb ID 1186830
Афіцыйны сайт (ісп.)

Сюжэт правіць

Дзеянне фільма разгортваецца ў горадзе Александрыя Егіпецкая напачатку V стагоддзя нашай эры. Фільм распавядае пра Гіпацію Александрыйскую — першую ў гісторыі жанчыну-вучонага, якая была філосафам, матэматыкам і астраномам. Яна была вельмі разумная і вядомая, да яе слоў прыслухоўваліся кіраўнікі. Яе вучнямі былі шматлікія бачныя дзеячы, у прыватнасці прэфект горада Арэст.

У той час у горадзе пачаліся рэлігійныя сутыкненні, у выніку якіх хрысціянамі была разрабавана і знішчана адна з найбагацейшых бібліятэк свету. Былы раб Гіпаціі Давус, таемна закаханы ў яе, таксама стаў хрысціянінам і далучыўся да пагромшчыкаў. З часам царква набывала ўсё большую ўладу, і неўзабаве біскуп Кірыл Александрыйскі запатрабаваў, каб Арэст і іншыя адракліся ад Гіпаціі, а ёй самой забаранілі выкладаць і займацца навукамі. Яна не магла змірыцца з гэтым і прыняць хрысціянства, таму была абвешчана ведзьмай, прастытуткай. Зневажальнаму забойству ворагамі Гіпація аддала перавагу быць задушанай Давусам.

У ролях правіць

Узнагароды правіць

Дадатковыя факты правіць

  • Слоган: «Александрыя, Егіпет 391 год Н. Э. Свет змяніўся назаўжды»

Зноскі

  1. а б Agora. Box Office Mojo. Праверана 2 лютага 2011.

Спасылкі правіць