Агурочнік
Агурочнік[3], бурачнік (Borago) — род кветкавых раслін сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).
Агурочнік | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне правіць
Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй 30—100 см. Сцябло прамастойнае. Лісце суцэльнае з агурочным пахам і смакам (адсюль назва). Цвіце ў чэрвені — ліпені. Кветкі блакітныя, ружовыя, белыя, у суквеццях-завітках. Плод — чатырохарэшак.
Арэал і экалогія правіць
Адрозніваецца 3 віды, пашыраныя пераважна ў Міжземнамор’і. Лёгка дзічэе, як пустазелле трапляецца ў Еўропе і Заходняй Азіі. На тэрыторыі Беларусі расце агурочнік лекавы, або агурочная трава, — адналетнік.
Значэнне правіць
Лекавая (мачагонны, патагонны, змякчальны сродак), меданосная і дэкаратыўная расліна, вырошчваюць як гародніну (маладое лісце прыдатнае на салату).
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 24. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура правіць
- Агурочнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 90. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі правіць
- Бурачник — род Borago: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Genus: Borago L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)