Аддзяленне — першаснае (ніжэйшае) тактычнае падраздзяленне ва ўзброеных сілах большасці дзяржаў.

Абазначэнне аддзялення NATO

Складаецца з 6—12 чалавек на чале з камандзірам (сяржантам, старшыной). Звычайна ўваходзіць у склад узвода. Адпаведнікамі аддзялення ў іншых родах войскаў з'яўляюцца экіпаж танка ці самалёта ў танкавых войсках ці авіяцыі, разлік гарматы ў артылерыі. На ваенных караблях аддзяленне аб'ядноўвае асабовы склад адной ваеннай спецыяльнасці, і звычайна ўваходзіць у склад каманды.

Таксама аддзяленне — першасная (ніжэйшая) арганізацыйная адзінка ў штабах, ваенна-навучальных установах, установах і інш., напрыклад, аддзяленне кадраў або страявое аддзяленне.

Літаратура правіць

  • Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М.: Воениздат, 1983. — 863 с. (руск.) — С. 527.