Аджыкаабхазская і грузінская нацыянальная прыправа.

Аджыка

Вырабляюць з чырвонага перцу, часнаку, солі, каляндры, кропу, пажытніку блакітнага, воцату. Прадаецца ў выглядзе пасты (можна зрабіць і ў хатніх умовах). Ужываюць паводле смаку пры варцы баршчоў, капусты, запяканні, тушэнні і смажанні мяса, рыбы, гародніны. Як сталовая прыправа ўжываецца таксама з таматным сокам.

З сумесі аджыкі (1 частка) і кансерваваных брусніц (3 часткі) ў савецкай кухні гатавалі вострую прыправу да страў з мяса, рыбы і гародніны.

Аджыкай у краінах былога СССР часта называюць вострыя хатнія кансервы з перцу, таматаў, часнаку, яблыкаў і інш.

Літаратура правіць

  • Белы А. Аджыка // Праект «Наша ежа»