Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл/Хрысціянская лексіка ў кантэксце розных абрадавых і канфесійных традыцый: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 84:
* {{Супраць}} пункт 2. Свецкія крыніцы не самадастатковыя для адлюстравання рэальнага стану рэлігійнай, найперш — багаслоўскай, лексікі ў беларускай мове. Яна ствараецца супольнасцямі веры, там трэба шукаць пацвярджэння іх узусу. З асноўнымі канфесіямі праблем не будзе, там тэрміналогія збольшага ўтрэслася ўжо. Згодны, што неабходна строга трымацца прынцыпу пераліку і пераадрасацыі ўсіх ужываных форм. --[[Удзельнік:Nieszczarda2|Nieszczarda2]] ([[Размовы з удзельнікам:Nieszczarda2|размовы]]) 12:15, 8 студзеня 2021 (+03)
* {{Супраць}} Не бачу сэнсу падмяняць натуральны парадак рэчаў пісьмовымі законамі. Гэтае галасаванне не было вынікам нейкіх спрэчак, якія мусіла б назаўжды развязаць, тады для чаго яно? Здаецца, і зараз усё неяк больш-менш адэкватна пішацца па рэлігійнай тэме. Капіталізацыі прапісаныя ў правапісе беларускай мовы 2008 года — гэтага цалкам дастаткова. --[[Удзельнік:Чаховіч Уладзіслаў|Чаховіч Уладзіслаў]] ([[Размовы з удзельнікам:Чаховіч Уладзіслаў|размовы]]) 22:42, 11 студзеня 2021 (+03)
: Аналізуючы правілы беларускай мовы 2008 года наконт вялікіх літар (глава 6), прыйшоў да высновы, што капіталізацыя усіх словаў у назвах рэлігійных устаноў не адпавядае правілам 2008 года:
: § 25. Вялікая і малая літары ў асабовых назвах — ''не датычыцца цалкам''
: § 26. Вялікая і малая літары ў найменнях асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў — ''не датычыцца цалкам''
: § 27. Вялікая і малая літары ў геаграфічных і астранамічных назвах — ''не датычыцца цалкам''
: § 28. Вялікая і малая літары ў назвах дзяржаўных органаў і іншых арганізацый
:: З вялікай літары пішуцца: усе словы ў найменнях вышэйшых органаў заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады Рэспублікі Беларусь і іншых краін — '''распаўсюджваецца на рэдкія прыклады з Ватыкана(?) — Дзяржаўны Сакратарыят Ватыкана (не зусім упэўенены, што ён вышэйшы орган адной з галін улады ў Ватыкане, але няхай для прыкладу павісіць)'''
:: першае слова ў найменнях рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый: — ''распаўсюджваецца амаль на ўсё — Служба папскіх літургічных цырымоній''
: § 29. Вялікая і малая літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротах і спецыяльных абазначэннях : — '''лічаныя пасады — Папа Рымскі, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, інш.'''
: § 30. Вялікая літара ў назвах дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў, рэліквій, дзяржаўных узнагарод, прэмій, грамат, прызоў — '''не датычыцца цалкам'''
: § 31. Вялікая і малая літары ў назвах дакументаў, іх зводаў, унікальных прадметаў, твораў — '''амаль датычыцца'''
: § 32. Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў — '''амаль датычыцца інстытуцый, але датычыцца многіх тэрмінаў — Вялікая схізма'''
: § 33. Вялікая літара ў назвах з двукоссем  — '''амаль датычыцца'''
 
Як бачым, нічога, што б дазваляла нам пісаць Беларуская Праваслаўная Царква, калі гэта не пагадненні, кантракты і іншыя дагаворы (гл. апошні абзац § 29), у сучасных правілах беларускай мовы няма. --[[Удзельнік:Чаховіч Уладзіслаў|Чаховіч Уладзіслаў]] ([[Размовы з удзельнікам:Чаховіч Уладзіслаў|размовы]]) 22:23, 14 сакавіка 2021 (+03)
 
=== Вынікі ===