Аляксандраўка (Смаленскі раён, Смаленская вобласць): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.9
Радок 7:
== Гісторыя ==
Былое сяльцо Аляксандраўскае.
 
[[25 сакавіка]] [[1918]] года згодна з [[Трэцяя Устаўная грамата|Трэцяй Устаўной граматай]] вёска абвяшчалася часткай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. [[1 студзеня]] [[1919]] года згодна з пастановай [[I з’езд КП(б) Беларусі|I з’езда КП(б) Беларусі]] яна ўвайшла ў склад [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Беларускай ССР]], аднак [[16 студзеня]] Масква адабрала вёску разам з іншымі [[Этнічная тэрыторыя беларусаў|этнічна беларускімі тэрыторыямі]] ў склад [[РСФСР]].
 
Да Вялікай Айчыннай вайны ў Аляксандраўцы быў створаны цыганскі саўгас "Кастрычнік", які неаднаразова быў удзельнікам Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі. У гады [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені [[1941]] года, вызвалена ў верасні [[1943]] года<ref>[http://www.admin-smolensk.ru/~websprav/history/raion/book/-Ov-.htm Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20160827132942/http://websprav.admin-smolensk.ru/history/raion/book/-Ov-.htm |date=27 жніўня 2016 }}</ref>. Падчас акупацыі немцамі былі расстраляныя 180 цыган. Побач з сялом знойдзена буйное старажытнарускае паселішча, якое суадносіцца са старажытнарускім сялом Ясянскім, пра якое гаворыцца ў Статутнай грамаце князя Расціслава Мсціславіча.