Вайна 1812 года: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Тэг: Спасылкі на старонкі неадназначнасцяў
Няма тлумачэння праўкі
Радок 207:
Адносіны паміж Баграціёнам і Барклаем пасля выхаду са Смаленска з кожным днём адступлення станавіліся ўсё больш напружанымі, і ў гэтай спрэчцы настроі дваранства былі не на баку асцярожнага Барклая. Яшчэ [[17 жніўня]] цар сабраў савет, які рэкамендаваў цару прызначыць галоўнакамандуючым рускага войска генерала-ад-інфантэрыі князя [[Міхаіл Іларыёнавіч Кутузаў|Кутузава]]. [[29 жніўня]] Кутузаў у вёсцы [[Царова-Займішча]] прыняў армію. У гэты дзень французы ўвайшлі ў [[Горад Вязьма|Вязьму]].
 
Працягваючы ўвогуле стратэгічную лінію свайго папярэдніка, Кутузаў не мог пазбегнуць генеральнай бітвы па палітычных і маральных меркаваннях. Бітвы патрабавала рускае грамадства, хоць яна была залішняй на ваенны погляд. Да [[3 верасня]] руская армія адступіла да вёскі [[Барадзіно (Крым)|Барадзіно]], далейшае адступленне азначала здачу Масквы. Кутузаў вырашыўся даць генеральную бітву, бо баланс сіл змяніўся ў рускі бок. Калі ў пачатку ўварвання Напалеон меў трохразовую перавагу ў колькасці салдат над рускім войскам, то зараз колькасці армій былі параўнальныя — 135 тысяч у Напалеона супраць 110-130 тысяч у Кутузава. Праблема рускага войска заключалася ў недахопе ўзбраення. У той час як [[Маскоўскае народнае апалчэнне 1812 года|апалчэнне]] дало да 80—100 тысяч ратнікаў з расійскіх цэнтральных губерній, не было стрэльб, каб узброіць апалчэнцаў. Ратнікам раздалі пікі, але выкарыстоўваць людзей у якасці «гарматнага мяса» Кутузаў не стаў.
 
[[7 верасня]] (26 жніўня па ст. стылю) у сяла [[Барадзіно (Крым)|Барадзіно]] (у 124 км на захад ад [[Масква|Масквы]]) адбылася [[Барадзінская бітва|найбуйнейшая бітва]] вайны 1812 г. паміж рускай і французскай арміямі ({{таксама}}: [[Барадзінская бітва]]).
 
[[Выява:Battle of Borodino fragment 2.jpg|thumb|center|700px|Атака рускіх кірасір пад Барадзіном. Фрагмент [[Музей-панарама «Барадзінская бітва»|панарамы Барадзінскай бітвы]]. [[Франц Аляксеевіч Рубо|Ф. Рубо]], 1912 г. ]]